Происшествия

Пральная машына – выгода ці пагроза?

быттехникаЗ-за вялікай электрычнай нагрузкі, якая стала вынікам выкарыстання мноства бытавой тэхнікі, неабходна больш уважліва ставіцца да электрабяспекі жылля.
Адно з галоўных правілаў, якое трэба ведаць кожнаму, – не пакідаць уключаныя прыборы без нагляду. Не забывайце: электрычнасць не толькі аблягчае наша жыццё, але ў пэўнай сітуацыі і пагражае яму.
Электраправады дамоў, дачных і садаводчых пабудоў павінны быць абсталяваны спраўнай апаратурай для абароны ад кароткіх замыканняў, у якасці якой выкарыстоўваюцца пробачныя засцерагальнікі або аўтаматычныя выключальнікі. Выпраўленне перагарэўшага пробачнага засцерагальніка (устаноўка «жучкоў») забараняецца, таму што гэта можа прывесці як да паражэння токам, так і да пажару.
Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя бытавога электраабсталявання і праводак у няспраўным стане, з парушанай ізаляцыяй. Большая частка бытавых электратраўм звязана з парушэннем менавіта гэтага правіла. Памятайце: адна з галоўных умоў элек-трабяспекі ў бытавых памяшканнях – спраўнасць праводкі, выключальнікаў, разетак, патронаў, прыбораў бытавога электраабсталявання і злучальных шнуроў да іх.
Штэпсельныя разеткі, выключальнікі, электрабытавое абсталяванне і прыборы ў памяшканні варта ўстанаўліваць такім чынам, каб была выключана магчымасць адначасовага дакранання іх да заземленых металічных канструкцый, ацяпляльных батарэй, вада-праводных і каналізацыйных труб. Найбольш небяспечна карыстацца паблізу названых канструкцый перанасным электраабсталяваннем: пыласосамі, электрапліткамі, электраінструментамі. Асаблівая ўвага павінна надавацца падчас работы пральнай машыны: не дакранайцеся вільготнымі рукамі да яе корпусу і ванны.
У працэсе эксплуатацыі электраправодкі павінны быць выключаны любыя механічныя ўздзеянні на яе. Так, нельга падвешваць на провадзе асвятляльную апаратуру, зашчымляць яго дзвярамі, выцягваць за шнур вілку з разеткі, перакручваць і завязваць правады, падвешваць іх на цвіках. Асабліва небяспечна ў зоне размяшчэння схаванай праводкі забіваць цвікі, рабіць адтуліны пад дзюбелі.
Рамонт і ачыстку асвятляльных і электрабытавых прыбораў варта праводзіць толькі пасля іх адключэння ад сеткі. Іх павінен выконваць чалавек, які мае дастатковыя веды і навыкі ў гэтай справе ў прысутнасці другой асобы. Пры сур’ёзных няспраўнасцях карыстайцеся паслугамі спецыялізаваных майстэрань. Няякасна выкананыя сваімі сіламі рамонт электрапрыбораў і мантаж правадоў нярэдка прыво-дзяць да электратраўматызму.
Неабходна строга прытрымлівацца парадку ўключэння і адключэння электрапрыбора ад сеткі: шнур спачатку падключаецца да прыбора, а потым да сеткі; адключэнне робіцца зваротным чынам. Нельга запаўняць вадой электранагравальныя прыборы (самавары, чайнікі, каструлі), якія знаходзяцца ва ўключаным стане.
Выкарыстоўвайце паваротныя разеткі або спецыяльныя заглушкі да іх, каб засцерагчы дзяцей ад паражэння токам.
Памятайце, выкананне правілаў электрабяспекі захавае жыццё вам
і вашым блізкім!
Віталь КАЗЯРСКІ, дзяржінспектар энергаінспекцыі раёна.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть