Происшествия

ПРАВЯРАЮЧЫМ – НОВЫЯ ПРАВЫ, ПРАВЯРАЕМЫМ – НАДЗЕЙНАЯ АБАРОНА

Нядаўна ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь      “Аб некаторых мерах па ўдасканаленню кантрольнай (нагляднай) дзейнасці      ў Рэспубліцы Беларусь”.
У новай рэдакцыі ёсць пералік кантралюючых і наглядных органаў і сфер іх дзейнасці, а таксама крытэрыі аднясення правяраемых суб’ектаў да групы рызыкі для назначэння планавых праверак.
Указам вызначаны формы прафілактычнай работы, зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення маніторынгу, якім прадугледжана, што пры добраахвотным ухіленні суб’ектам парушэнняў санкцыі да яго не прымяняюцца. 
Пашырана кола тых, хто можа быць правераны ў межах Указа №510, у тым ліку на працягу мараторнага перыяду. Да іх аднесены асобы, якія ажыццяўляюць адвакацкую дзейнасць індывідуальна, а таксама часовыя антыкрызісныя ўпраўляючыя, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі ці індывідуальнымі прадпрымальнікамі. У мараторны перыяд можа быць назначана пазапланавая праверка суб’екта, які ажыццяўляе здзелкі з асобамі, у дзейнасці якіх заўважаны прыкметы незаконнага прадпрымальніцтва.
Зменены парадак планавання праверак. Тыя, хто не парушае заканадаўства, не мае запазык перад бюджэтам, будуць правярацца не часцей аднаго раза ў пяць год. Вызначаны наступствы прызнання праверкі незаконнай і ўзмоцнена адказнасць за гэта. Канкрэтызаваны падставы для адводу ці самаадводу правяраючых. Адначасова ўдакладнены паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, арганізацый і асоб на пасадах па прыняццю рашэнняў у ходзе праверак і па іх выніках. Зменены таксама парадак назначэння і правядзення праверак па даручэннях праваахоўных органаў.
З улікам практыкі ўдакладнены асобныя працэдурныя пытанні. У прыватнасці, прадугледжана магчымасць унясення дапаўненняў і змяненняў у прадпісанні на правядзенне праверачных мерапрыемстваў. Працяг тэрміну дзеяння дакумента аб спыненні ці забароне дзеяння суб’екта ажыццяўляецца толькі ў судовым парадку.
Новы Указ дазваляе зняць асобныя спрэчныя пытанні, якія датычаць працэдуры праверак, а таксама  ўтрымлівае механізм абароны суб’ектаў гаспадарання ад незаконнага ўмяшальніцтва ў іх дзейнасць, уключаючы дадатковыя гарантыі для тых, хто не парушае закон. 
Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, галоўны спецыяліст КДК вобласці.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть