Старшыня Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Іван Наскевіч пабываў на Лунінеччыне
Происшествия

Старшыня Следчага Камітэта Рэспублікі Беларусь генерал-маёр юстыцыі Іван Наскевіч пабываў на Лунінеччыне

У рамках паездкі кіраўнік наведаў РУВП «Граніт» і пазнаёміўся з ходам рэканструкцыі будынка для супрацоўнікаў раённага аддзела ведамства.

Як расказаў галоўны следчы краіны, мэта візіту – планавы прыём грамадзян па месцы працы. У гэты раз такім прадпрыемствам стаў РУВП «Граніт».  І паколькі за дапамогай звярнуўся толькі адзін чалавек, справы на прамысловым гіганце з захаваннем законнасці і канстытуцыйных правоў людзей ідуць добра. Прадстаўнік юрыдычнага аддзела «Граніта» папрасіў аб садзейнічанні ў вырашэнні даўняй грамадзянскай спрэчкі з адным з суб’-ектаў гаспадарання. Узаемаадносіны арэндадаўцы і арандатара зайшлі ў тупік, таму супрацоўнікі Следчага Камітэта паспрабуюць сіламі прававога рэгулявання знайсці выйсце са становішча. Яшчэ адну праблему, якая датычыла адсутнасці вады ў рачулках і азёрах мікашэвіцкага рэгіёна, вырашылі напярэдадні дня прыёму.

Характарызуючы дзейнасць следчых,  Іван  Данілавіч адзначыў іх высокі прафесіяналізм, зладжанасць і згуртаванасць: па выніках работы за першае паўгоддзе Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці заняло першае месца ў рэспубліцы. А лунінчане  сярод аддзелаў другой катэгорыі за гэты ж перыяд сталі 11-мі сярод аналагічных падраздзяленняў Беларусі.  Дзякуючы сумесным намаганням супрацоўнікаў абласной структуры, крымінагенная сітуацыя на Брэстчыне  зараз характарызуецца спрыяльным становішчам – на 10 тысяч насельніцтва зарэгістравана 38,5 злачынстваў. Гэта самы нізкі паказчык у рэспубліцы.

З часу стварэння Следчага камітэта Рэспублікі  Беларусь дзейнічае спецыяльная  праграма па паляпшэнню ўмоў працы супрацоўнікаў ведамства, якую планамерна рэалізуюць. Толькі за апошнія паўтара года наваселле адсвяткавалі прадстаўнікі каля 40 падраздзяленняў СК. Садзейнічанне старшыні райвыканкама Аляксандра Пачко паспрыяла таму, што ў хуткім часе ў іх ліку апынуцца і лунінецкія следчыя. Плануецца, што ў кастрычніку яны пераедуць у былы будынак раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму, дзе цяпер ідзе актыўная рэканструкцыя.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть