Происшествия

П’янка перарасла ў бойку. У выніку – забойства ў Лунінцы

Летась на Лунінеччыне было зарэгістравана 2 асабліва цяжкіх злачынствы, звязаных з пасягальніцтвам на жыццё. У мінулую нядзелю ў райцэнтры зарэгістраваны першы такі выпадак у гэтым годзе.
Як стала вядома, у суботу ў адной з кватэр кампанія бавіла час, распіваючы спіртныя напіткі. Узнікла спрэчка паміж сабутэльнікамі, якая перарасла ў нанясенне пабояў пенсіянерцы 1952 года нараджэння. Жанчына памерла. Згодна з папярэднім заключэннем судмедэксперта, смерць наступіла ад двухбаковага пералому рэбраў з пашкоджаннем абодвух лёгкіх…
У наўмысным прычыненні цяжкіх пакалечанняў, якія сталі прычынай смерці, падазраецца непрацуючы лунінчанін 1985 года нараджэння. Раней ён быў судзімы за хуліганства. Мужчына затрыманы. Згодна з ч.3 артыкула 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 год.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть