Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

У каторы раз прычынай пажару становіцца няўважлівасць.

…Цяжкі панядзелак заканчваўся, калі ў палове восьмай гадзіны гаспадар дома па вуліцы Ланьская ў Манасеева заўважыў задымленне прыбудовы да хлява. Прычынай узгарання з’явілася няправільнае карыстанне кормазапарнікам. 

А ў дом лунінчаніна бяду прынесла непатушаная цыгарэта. Яна стала прычынай гібелі мужчыны 1961 года нараджэння.

Няўдачна закончылася “прагулка” для жыхара Мікашэвіч, які знаходзіцца на ўліку ў наркалагічным кабінеце райпаліклінікі.

Аператыўны супрацоўнік групы наркакантролю і супрацідзеяння гандлю людзьмі РАУС затрымаў маладога чалавека, які меў пры сабе шпрыц з опіем. Цяпер у адносінах да непрацуючага ўзбуджана крымінальная справа.

Сапраўды унікальную аперацыю правялі хірургі цэнтральнай раённай бальніцы. 

Некалькі гадзін яны змагаліся за жыццё маладога чалавека, дастаўленага ў прыёмны пакой з колата-рэзанай ранай соннай артэрыі. Спачатку медыкі сутыкнуліся з сур’ёзнай праблемай – патрабавалася дапамога сасудзістага хірурга. Але часу на транспарціроўку пацярпелага ў Брэст не было. Таму мясцовыя ўрачы, кансультуючыся па тэлефоне, самастойна спынілі крывацёк і выратавалі жыццё пацыента.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть