Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

Бяда прыйшла ў дом жыхара Мікашэвіч не з “пустымі” рукамі…

За ўжываннем алкагольных напіткаў гаспадар дома па вуліцы Новая не заўважыў, як неахайна кінуты акурак падпаліў пасцельныя прыналежнасці. Агонь хутка расправіўся з летняй кухняй, дзе знаходзіўся мужчына. Прыбыўшыя на месца супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 ліквідавалі ўзгаранне, але выратаваць гаспадара не ўдалося. 

ХХХ

Цёмны час сутак выбралі злачынцы для ўчынення крадзяжу з магазіна №27 “Вега” філіяла “Харчтавары” райспажыўтаварыства.

Пашкодзіўшы шклопакет, злодзеі праніклі ў гандлёвую кропку, адкуль вынеслі спіртное і табачныя вырабы. Пасля таго, як на пульт дзяжурнага Дэпартамента аховы паступіў сігнал аб здарэнні, на месца выехала аператыўная група. У ходзе вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі міліцыі затрымалі парушальніка, якому цяпер давядзецца адказваць за свой учынак па ўсёй строгасці закона.

ХХХ

“Пералом касцей чэрапа, унутрычэрапная гематома” – з такім дыягназам дастаўлены ў прыёмны пакой цэнтральнай раённай бальніцы лунінчанін.

На гадзінніку было каля дзвюх ночы. Тэрмінова патрабавалася аперацыя. Не губляючы часу, хірургі прыступілі да работы. Медыкі зрабілі ўсё магчымае. Але пакуль становішча пацыента ацэньваецца як цяжкае: мужчына знаходзіцца ў коме. Як стала вядома, пакалечанні ён атрымаў пры падзенні.



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть