Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

Два дні запар на тэрыторыі Кажан-Гарадка панавала вогненая стыхія.

27 сакавіка пажар ахапіў хлеў па вуліцы Пятра Янкевіча. Згарэла нарыхтаванае сена, пашкоджаны дах і сцены пабудовы. 

На наступны дзень вяскоўцы заўважылі полымя ў доме №17А па вуліцы Зарэчная. Прыбыўшыя на месца здарэння супрацоўнікі пажарнай службы знайшлі ў памяшканні труп мужчыны 1959 года нараджэння. Прычыны пажараў удакладняюцца.

Рыбны промысел заўсёды забяспечваў людзей, якія жылі ў старажытныя часы, ежай і матэрыяламі для вырабу неабходных рэчаў. Такое “паляванне” не абыходзілася без выкарыстання сетак і іншых прылад для вялікага ўлову. Сёння падобныя прыстасаванні знаходзяцца пад забаронай …

Так сталася, што колішнія метады стварылі шматлікія праблемы для жыхара Велуты. Здабытую незаконным шляхам з мясцовага водасховішча рыбу (усяго 51 галава) гора-браканьер так і не паспрабаваў – супрацоўнікі рыбінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі міліцыі затрымалі аматара каштоўнага “ласунка”. Урон склаў 2 мільёны рублёў, а гэта можа каштаваць парушальніку пазбаўлення волі.  

Работа “Хуткай дапамогі” вызначаецца асаблівай складанасцю і аператыўным рэагаваннем на звароты грамадзян. Спяшаючыся да хворага, медыкі прыкладаюць максімум намаганняў дзеля выратавання жыцця чалавека. 

Толькі ў некаторых выпадках асобныя грамадзяне перашкаджаюць аказваць належную дапамогу іншым. Неабгрунтаваныя выклікі, якіх з пачатку года зарэгістравана 26, працягваюць павялічвацца. Нядаўні званок на пульт прыёмнага пакоя УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” ад жыхара Велуты прымусіў не толькі пахвалявацца, але і, як высветлілася, патраціць час на дарэмную справу: мужчына спяшаўся паведаміць аб тым, што ў аднавяскоўкі пачаліся роды. Пасля некаторых удакладненняў высветлілася: дзіця паявілася на свет яшчэ ў снежні. Каб змагацца з падобнымі “жартаўнікамі”, медыцынскія работнікі плануюць наладзіць больш цесную сувязь з прадстаўнікамі праваахоўных органаў. 


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть