Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

Ахоплены полымем дах, клубы дыму, лямант жанчын і дзяцей – з падобнай сітуацыяй неаднаразова сутыкаліся работнікі пажарнай службы.

І кожны раз агонь імкнуўся атрымаць перамогу ў гэтай жудасным баі за людскія жыцці… 

На гэты раз прыбыўшыя на месца здарэння каля дзвюх гадзін ночы супрацоўнікі Мікашэвіцкай ПАВЧ №2 і Любаньскага ПАВП №14 знайшлі ў адным з дамоў вёскі Сітніцкі Двор мужчыну 1926 года нараджэння без прыкметаў жыцця. Прычыны ўзгарання домаўладання ўдакладняюцца.

Шматлікія кінафільмы, у якіх мужныя героі ўдала распраўляюцца з ворагам, даўно знаходзяць прыхільнікаў сярод грамадзян. Іншы раз прыклад цвёрдасці характару “куміраў” для некаторых становіцца нездаровай маніяй, якая можа нашкодзіць і мірным жыхарам…

Падобны “фанатызм” прадэманстраваў жыхар Палескага. Невядома, што падштурхнула маладога чалавека на падобнае, але патэлефанаваўшы на дыспетчарскі пульт дзяжурнай часці РАУС каля гадзіны ночы, ён паведаміў аб закладзенай бомбе ў мясцовай сярэдняй школе. Супрацоўнікі следча-аператыўнай групы правялі неабходную праверку і, як і меркавалася, не знайшлі выбуховага механізма. А вось падазраваемага “жартаўніка” затрымалі на працягу сутак. Цяпер у дачыненні да “гора-мінёра” ўзбуджана крымінальная справа, што пагражае пазбаўленнем волі на тэрмін да 5 год.

Вада – вялікае прыроднае багацце. Яна ратуе ад смагі, ачышчае цела, выкарыстоўваецца ў розных сферах жыццядзейнасці. Аднак, нельга забываць і пра тое, што яна можа прыносіць шкоду здароўю!..

Апіраючыся на вопыт столінскіх калег, якія абавязалі ўладальнікаў прысядзібных калодзежаў правяраць ваду на утрыманне нітратаў, работнікі цэнтральнай раённай бальніцы таксама заклікаюць лунінчан пераняць карысны прыклад. Падобная просьба звязана з трыма выпадкамі інтаксікацыі нітратамі дзяцей да 1 года, зафіксаванымі ў 2008-ым. Прычынамі захворвання стала выкарыстанне падчас прыгатавання сумесяў для кармлення калодзежнай вады. У гэтым годзе пакуль вывучаецца 1 выпадак. Калі вы жадаеце засцерагчы сябе і сваіх родных ад непажаданых праблем, правярайце калодзежную ваду ў цэнтры гігіены і эпідэміялогіі па адрасе: г. Лунінец, вул. Чырвоная, 162.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть