Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

Першы выезд на тушэнне ўзгаранняў сухой травы ў гэтым годзе агняборцы здзейснілі 16 сакавіка – полымя ахапіла сухастой у вёсцы Дварэц.

Прадстаўнікі РАНС, спадзеючыся на сумленнасць грамадзян, вераць, што колькасць падобных выпадкаў зменшыцца: згодна з артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, “выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама сцярні і пажыўных рэшткаў на палях ці непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках караецца штрафам у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь”.

Многія ўспомняць тыя часы, калі ўпершыню селі за руль вучэбнага аўтамабіля і пад пільным наглядам інструктара з гонарам праехалі па гарадскіх вуліцах. 

Тэхнічнаму стану транспартнага сродку павінна надавацца асаблівая ўвага. Але не заўсёды ў аўташколах і іншых установах падобнага тыпу ставяцца да адказнай справы належным чынам. Таму супрацоўнікі аддзялення ДАІ з 23 па 26 сакавіка праводзяць комплекс спецыяльных мерапрыемстваў “Вучэбны аўтамабіль”. У ходзе аперацыі будуць правераны адпаведныя навучальныя ўстановы. Галоўная ўвага – тэхнічнаму стану аўтамабіляў, захоўванню вызначаных маршрутаў і Правілам дарожнага руху.  

Амаль дзве гадзіны хірургі цэнтральнай раённай бальніцы ратавалі маладога чалавека, які трапіў пад колы цягніка ў ноч з нядзелі на панядзелак.Хлопца прывезлі ў стане траўматычнага шоку з сур’ёзнымі пакалечаннямі ног. Нягледзячы на шматлікія намаганні медыкаў, канечнасці давялося ампутаваць. 

Зараз стан пацярпеўшага паляпшаецца. Пакуль прычыны няшчаснага выпадку невядомы, але можна сказаць адно: парушэнні правілаў паводзін на чыгунцы яшчэ ніколі не прыносілі чалавеку дабра…



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть