Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

Вядомы многім жыхарам Мікашэвіч будынак мясцовай лазні па вуліцы Узбярэжная, 41 даўно патрабуе капітальнага рамонту. Сярод гараджан нават “папаўзлі” размовы, маўляў, як сама згарыць – хутчэй новую пабудуюць! Нядаўна першая частка “спадзяванняў” аматараў гарачай пары спраўдзілася…

Узгаранне ў мужчынскай парылцы адбылося раніцай мінулай серады. Прыбыўшая на здарэнне каманда пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №2 хутка зправілася з агнём. Пажар узнік у той перыяд, калі тут праводзіліся прафілактычныя работы, таму абышлося без пацярпелых. Што датычыць прычын, то імі займаюцца брэсцкія эксперты.  

“Дапамажыце, прапаў брат!” – усхваляваная жанчына звярнулася да дзяжурнага РАУС з заявай аб тым, што родны чалавек паехаў на работу ў Санкт-Пецярбург і да гэтага часу не вярнуўся.

Толькі за мінулы год работнікамі аддзела ўнутраных спраў прынята 66 заяў аб прапаўшых грамадзянах. Узбуджаныя па 5-ці фактах крымінальныя справы сведчаць аб трагедыях, якія нясе доўгая адсутнасць блізкіх.  

Тры дні запар адзін з жыхароў райцэнтра перашкаджаў рабоце прыёмнага пакоя лунінецкай бальніцы. 

Малады чалавек, які злоўжывае алкагольнымі напіткамі, учыняў хуліганствы па своеасаблівай адпрацаванай схеме. Трапляючы ў ізалятар часовага ўтрымання РАУС за рэгулярныя сямейныя скандалы, ён скардзіўся на боль у сэрцы. Прыбыўшыя медыкі забіралі “хворага” ў бальніцу, адкуль той адразу ж знікаў. Відаць, такія паводзіны сталі для парушальніка звычайнай справай. Для абедзвюх службаў – затраты на паліва і дадатковыя турботы. Толькі з пачатку года супрацоўнікі “Хуткай дапамогі” выязджалі на выклікі, якія аказваліся ілжывымі, 95 разоў (ва ўсіх выпадках людзей мучыла адна “хвароба” – алкагольнае ап’яненне).



Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть