Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

Вогненая стыхія працягвае дастаўляць непрыемнасці грамадзянам.

На гэты раз ад агня пацярпела жыхарка вёскі Дварэц. Пажар у доме №13 па вуліцы Косавая ахапіў прыбудову да летняй кухні. У выніку жанчына атрымала апёкі шыі, твару і спіны. Прыбыўшая на месца пажарная каманда РАНС ліквідавала ўзгаранне і аказала першую дапамогу пацярпелай. Па факту здарэння вядзецца праверка.

Рэшткі шкла на падлозе, адсутнасць рэчаў, беспарадак… Убачыўшы падобную карціну, жыхарка Лахвы адразу зразумела – у доме сваячкі пабываў злодзей…

У той час, як гаспадыня знаходзілася на лячэнні за межамі раёна, да яе “ў госці”наведаўся аднавясковец. Спакусіўшыся на алюміневы посуд, вынес сталовыя прадметы. Прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў па гарачых слядах затрымалі злодзея. Цяпер яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 5 год.

Кіраўніцтва УАЗ “Лунінецкая ЦРБ” арганізавала адпраўку лунінецкіх парадзіх у Пінскі радзільны дом. 

Такое рашэнне звязана з правядзеннем у пакоях мясцовага аддзялення заключнага этапу штогадовай дэзінфекцыі. Пакуль тут ідуць неабходныя мерапрыемствы, машына “хуткай дапамогі” дастаўляе будучых матуль у суседні райцэнтр.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть