Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

101
Вясна прынесла жудасную знаходку, а з ёй – і непрыемную работу для супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях…
Днямі недалёка ад Лахвы выратавальнікі знайшлі ў рацэ Лань труп патануўшага жыхара Мікашэвіч. 
Нялёгка давялося і падчас тушэння пажара ў вёсцы Бастынь. Ноччу на дыспетчарскі пульт паступіла інфармацыя аб узгаранні жылога дома. Яго удалося “выратаваць” часткова – полымя знішчыла дах пабудовы. Па папярэдніх дадзеных, здарэнне адбылося з-за няправільнай эксплуатацыі пячнога ацяплення.
102
Вячэрні візіцёр з Лахаўкі пакінуў аднавяскоўца “ў адной кашулі”…
Пакуль пацярпелы гаспадар адпачываў, злодзей пранік у яго дом і выцягнуў з кішэні адзення 175 тысяч рублёў. Гэты спосаб нажывы мужчына палічыў куды больш прыбытковым, чым законную працу, пра якую даўно забыў.
А “вынаходніка” з Лахвы на крадзёж падштурхнуў “недахоп часу” – той паквапіўся на гадзіннік знаёмага і некалькі флаконаў адэкалона. Толькі збіць са следу праваахоўнікаў не атрымалася: цяпер хвілін для цвярозых разважанняў у злачынцы павялічыцца.
103
“Падзякай” для жыхаркі раёна ад былога сужыцеля за 10-гадовы прытулак стала нажавое раненне…
Апошнім часам адносіны накаліліся да такой ступені, што жанчына вырашыла прагнаць “благавернага”. А калі ў чарговы раз пасля нецвярозай сваркі пайшла праводзіць да дзвярэй, стары “госць” параніў гаспадыню. Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Па словах медыкаў, пакалечанне аказалася не сур’ёзным, нягледзячы на тое, што лязо закранула кішэчнік. Пацярпелая ідзе на папраўку.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть