Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

101
Узгаранне па вуліцы Калініна ўскалыхнула спакой лунінчан.
Пашкоджанымі аказаліся сцены, столя і падлога будынка. Жудасную афарбоўку пажару надаў трагічны выпадак: у адным з памяшканняў прыватнага дома супрацоўнікі выратавальнай службы знайшлі труп гаспадыні. Пакуль прычыны ўзгарання і гібелі жанчыны 1928 г.н. высвятляюцца.
102
Лячэнне ў адной з бальніц вобласці не пайшло на карысць для жыхаркі Лахвы…
Пакуль жанчына папраўляла здароўе, аднавясковец скарыстаўся момантам і пранік у дом гаспадыні. Каб не прыцягваць увагу суседзяў, злодзей акуратна выцягнуў шкло з аконнай рамы. Гэтым “патаемным ходам” ён вынес з уладання адзенне, прадукты харчавання і кнігі. 
А ў Луніне нячысты на руку мясцовы жыхар паквапіўся на мех зерня, для большай зручнасці прыхапіўшы з дома пацярпелай дарожны веласіпед. Далёка ад’ехаць у рабаўніка не атрымалася – перашкодзілі супрацоўнікі міліцыі…  
103
“Здаровая сустрэча” прайшла сёння ў Дзятлавічах.
Да жыхароў сельсавета завіталі ўрачы раённай паліклінікі. Медыкі выступілі перад вяскоўцамі з лекцыямі па прафілактыцы анкалагічных-і захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Падобныя мерапрыемствы да канца года плануецца правесці ва ўсіх населеных пунктах Лунінеччыны.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть