Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

101
Новая тэхніка для аховы бяспекі гараджан паявілася ў Мікашэвіцкай ПАВЧ №2.
Выратавальная часць папоўнілася аўтацыстэрнай “МАЗ” водазмяшчальнасцю 5000 літраў. Асаблівасцю машыны з’яўляецца наяўнасць тэлескапічнага асвятлення і ствала высокага ціску, прызначанага для тушэння пажараў у шматпавярховых дамах. Таксама навінка аснашчана генератарам “Хонда”, які дазволіць падключаць неабходнае электрычнае абсталяванне напружанасцю 220 Вольт. Дадатковыя сродкі можна ўстанавіць у залежнасці ад запатрабаванняў і спецыфікі работы.
102
Першы “блін” злачынства аказаўся для сямейнага “тандэму” з Бастыні сапраўдным камяком…
Два браты зразумелі гэта толькі пасля затрымання супрацоўнікамі міліцыі. Патраціць выкрадзеныя з дому аднавяскоўца 200 тысяч рублёў маладыя “махінатары” проста не паспелі.
“Фартуна” адвярнулася і ад дзяўчыны з Пінска. Тая планавала выкарыстаць 405 тысяч рублёў, знятых з пластыкавай карткі пацярпелай, у асабістых мэтах. 
Тым жа кіраваўся жыхар Вулькі 2, калі выносіў сталярныя інструменты з хатняй прыбудовы суседа. “Майстра на ўсе рукі” прымусілі вярнуць выкрадзенае.
103
“Начная госця” днямі завітала ў цэнтральную раённую бальніцу. 
50-гадовую жанчыну з Бастыні даставілі з абмаражэннямі рук і ног. Невядома, колькі б яшчэ праляжала пацярпелая ў снежным завеі, каб не… паляўнічы. Вяртаючыся ноччу дахаты, ён прыкмеціў беспрытомнае цела каля саней. “Ажывіць” бедалагу аказалася даволі складана – выпітая норма спіртнога зрабіла сваю справу. Толькі дзякуючы аператыўным дзеянням урачоў і працягламу сну пацыентка канчаткова прыйшла ў сябе.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть