Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

101
Першыя два месяцы 2010-га сталі для супрацоўнікаў выратавальнай службы сур’ёзным галаўным болем. Марозныя студзень і люты паспелі апярэдзіць мінулагоднія паказчыкі колькасці пажараў за адпаведны час амаль на 50 працэнтаў!
Так, з пачатку года раён 17 разоў аказваўся ў “вогненым палоне”. 7 пажараў нарабілі бяды толькі за мінулы тыдзень. Стыхійнай хваляй узгаранні пракаціліся па Сітніцы, Борках, Вялікіх Чучавічах, Бродніцы, Вульцы 1, Цне і Мікашэвічах. Наступствамі здарэнняў сталі разбураныя гаспадарчыя пабудовы, жылыя дамы, часткі памяшканняў. На шчасце, у апошніх выпадках ратаваць людзей пажарным не давялося.

102
Будаўніцтва жылога дома ў Сасноўцы вылілася для гаспадароў у сапраўдную праблему – з чарговым прыходам яны не далічыліся матэрыялаў амаль на 200 тысяч рублёў… 
“Дапамог” у гэтым непаўналетні жыхар Яжавок, затрымаць якога праваахоўнікам не склала цяжкасці.
А злачынца з Велуты замахнуўся на значную суму, прыкмеціўшы здабычу ў доме аднавяскоўкі. Нягледзячы на ўдала праведзеную “аперацыю”, злодзея прымусілі вярнуць пацярпелай каля 2 тысяч долараў ЗША.
Гэтак жа хутка “развіталася” з нарабаваным нячыстая на руку лунінчанка. У адной з кватэр райцэнтра яна “пажывілася” касметыкай, агульным коштам 100 тысяч рублёў. Відавочна, падобны ўчынак не зрабіў жанчыну прыгажэйшай.  

103
Поўным ходам ідзе падрыхтоўка да ўводу ў эксплуатацыю аднаго з самых “аператыўных” блокаў цэнтральнай раённай бальніцы – аддзялення рэанімацыі. 
Пакуль тут працягваецца ўстаноўка новага абсталявання. На змену састарэлай медыцынскай тэхніцы прыйдуць сучасныя апараты для штучнай вентыляцыі лёгкіх, наркоза, а таксама маніторы. Па папярэдніх прагнозах традыцыйную “чырвоную стужку” перарэжуць на наступным тыдні.  

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть