Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

Апошні дзень студзеня прынёс бяду ў дом жыхара Мокрава.

Супрацоўнік РАНС якраз праводзіў з вяскоўцамі пажарна-прафілактычную работу. Праходзячы па вуліцы Шаўчэнкі, заўважыў моцны дым з-пад даху старой хаты. Не губляючы часу, хутка забег у дом і паўзком пачаў прабірацца да гаспадара, які, па словах прахожых, знаходзіўся ў памяшканні. Ім аказаўся мужчына 1956 года нараджэння. На двары выратавальнік пачаў аказваць пацярпеламу першую дапамогу, але было позна. Пакуль прычыны здарэння высвятляюцца, аднак, хутчэй за ўсё, пажар узнік ад непатушанай цыгарэты…  

Непадкупную прагнасць лунінецкіх злачынцаў змог “ацаніць” вадзіцель з далёкага Кіргізстана.

Пакінуўшы спраўны грузавы аўтамабіль у Луніне, мужчына нават і не думаў, што машыну давядзецца збіраць літаральна па частках. Невядомыя ўчынілі над ёй сапраўдную расправу: дэманціравалі бак з палівам, бакавыя люстэркі, частку габарытаў, знялі шклоачышчальнікі і нават эмблему транспартнага сродка. Падобная прага да нажывы зрабіла “фуру” “лягчэй” амаль на 7 мільёнаў рублёў… як і кашалёк пацярпелага.  

“Слізка” і “балюча” – бадай, самыя трапныя вызначэнні для характарыстыкі падзення падчас галаледзіцы… 

Менавіта яна стала прычынай павелічэння колькасці пакалечанняў грамадзян на мінулым тыдні. Гэтак жа паднялася планка наведвальнікаў траўматалагічнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы. За дапамогай сюды звярнуліся 6 чалавек. Сярод пакалечанняў – пераломы і чэрапна-мазгавыя траўмы. Каб пазбегнуць такіх непрыемнасцяў, супрацоўнікі медустановы раяць быць больш уважлівымі і асцярожнымі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть