Происшествия

РЭАЛІІ ТЫДНЯ

З незвычайным выпадкам сутыкнуліся работнікі РАНС.

На гэты раз ім давялося выязджаць па адрасе Чырвоная, 179, каб абараніць гаспадыню адной з кватэр ад… дамашняй кошкі. Агрэсіўныя паводзіны жывёліны настолькі напалохалі жанчыну, што яна выклікала супрацоўнікаў аварыйна-выратавальнай службы. У выніку хатнюю любіміцу злавілі і перадалі ў мясцовую ветлячэбніцу.

Тры ўгоны ў Мікашэвічах спрабаваў здзейсніць невядомы ў ноч з 19 на 20 ліпеня.

Адзін аўтамабіль злачынца перагнаў на тэрыторыю Жыткавіцкага раёна, аднак працягнуць паездку не змог, бо скончылася паліва. Іншыя транспартныя сродкі, у якія рабаўнік пранікаў праз выбітае шкло, засталіся нерухомымі з-за спрацаваўшых сістэм блакіроўкі калёс і руля. Лёгкі доступ да машын быў абумоўлены іх знаходжаннем на неахоўваемых стаянках.  

Работнікі рэанімацыйнага аддзялення цэнтральнай раённай бальніцы працягваюць барацьбу за жыццё маладога чалавека з Пінскага раёна.

Мужчыну даставілі ў прыёмны пакой з нажавымі раненнямі брушной поласці. Як высветлілася, пашкоджанні прычыніў бацька пацярпелага падчас п’янай сваркі.


Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть