Происшествия

Рэфармаванне праваахоўнай сістэмы працягваецца

На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №202 ад 22.04.2013 г. з 1 ліпеня пачаў дзейнасць Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Пра яго мэты, задачы і магчымасці расказвае старшы эксперт Пінскага міжрэгіянальнага аддзела Сяргей КАЧАН:

– У Рэспубліцы Беларусь рэалізуюцца палажэнні Канцэпцыі судовай рэформы з мэтай зрабіць работу праваахоўнай сістэмы больш эфектыўнай, зразумелай і бліжэйшай да людзей. Экспертныя падраздзяленні з часоў Савецкага Саюза былі ў розных ведамствах, у сваёй большасці дубліравалі адзін аднаго. А гэта не толькі вяло да павелічэння штатаў, але і часам да заблытванне органаў следства і суда як у частцы вывадаў экспертаў розных ведамстваў па адным і тым жа пытанні, так і з-за незразумення, каму ж гэтую працэдуру прызначыць. Іншы раз праводзілі серыю экспертыз, а затым, паслядоўна атрымліваючы заключэнні, накіроўвалі аб’ект у наступную ўстанову. Напрыклад, каб атрымаць адказы на пытанні, ці з’яўляецца канфіскаваная зброя агнястрэльнай і ці рабіліся з стралялі з яе, неабходны былі дзве экспертызы, адна з якіх праводзілася толькі ў абласным цэнтры. Зацягванне тэрмінаў даследаванняў з’яўлялася адной з прычын працяглага расследавання крымінальных спраў і ўтрымання абвінавачваемых пад вартай.
Пры стварэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь было ліквідавана дубліраванне функцый, усе дзяржаўныя экспертныя ўстановы, а гэта, перш за ўсё, экспертна-крыміналістычная служба органаў унутраных спраў, служба судова-медыцынскіх экспертыз, навукова-даследчыя інстытуты Міністэрства юстыцыі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, аб’яднаны ў адно ведамства. У буйных населеных пунктах створаны раённыя і міжраённыя аддзелы, у склад якіх уваходзяць спецыялісты розных профіляў. Яны аказваюць дапамогу праваахоўным органам ў пошуку, выяўленні, фіксацыі і канфіскацыі слядоў з месцаў здарэнняў, у прымяненні навукова-тэхнічных сродкаў, нясуць службу ў складзе следча-аператыўных груп, удзельнічаюць у дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі грамадзян, выконваюць задачы крыміналістычнай ідэнтыфікацыі падазраваемых асоб і многія іншыя.
– Хто звычайна звяртаецца за даследаваннямі?
– Асноўнымі спажыўцамі нашых паслуг з’яўляюцца Следчы камітэт і органы ўнутраных спраў. Праводзім таксама экспертызы па пастановах іншых праваахоўных органаў і суда. З 1 ліпеня прадастаўлена права звяртацца за вытворчасцю даследаванняў фізічным, юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам. Гэта паслуга платная, па дагаворы праводзяцца даследаванні і выдаецца заключэнне спецыяльнай формы. Яно пакуль не можа самастойна выкарыстоўвацца ў крымінальным працэсе, але здольна дапамагчы ўстанавіць пэўныя юрыдычна значныя для ініцыятара факты. Напрыклад, кім напісаны ліст або ці падвяргаўся змене ідэнтыфікацыйны нумар кузава аўтамабіля, ці з’яўляецца знойдзены прадмет зброяй і г.д.
– Якія віды экспертных даследаванняў наогул праводзяцца на Брэстчыне?
– Больш як 25 відаў. Гэта – крыміналістычныя, спецыяльныя, тэхнічныя, судова-медыцынскія і судова-псіхіатрычныя.
– Хто можа стаць супрацоўнікам новай дзяржаўнай структуры? Якія патрабаванні да кандыдатаў на службу?
– Наша арганізацыя з’яўляецца ваенізаванай, таму асноўныя патрабаванні супадаюць з патрабаваннямі іншых аналагічных ведамстваў. Аднак ёсць катэгорыі спецыялістаў, якіх могуць замяшчаць выпускнікі грамадзянскіх ВНУ, напрыклад, судова-медыцынскія эксперты. Для паступлення на службу неабходна мець вышэйшую юрыдычную адукацыю, або адукацыю ў сферы хіміі, фармацэўтыкі, радыёэлектронікі, інфарматыкі, арганізацыі транспартнага руху або канструявання аўтатрактарнай тэхнікі або іншую тэхнічную адукацыю. Калі каго-небудзь з чытачоў з вышэйшай адукацыяй і прыгодных да службы па стану здароўя і маральна-дзелавых якасцях, зацікавіць перспектыва службы ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, звяртайцеся ў Пінскі міжрайаадзел (8-016 ???) Калі ў вас узнікнуць якія-небудзь пытанні, якія ўваходзяць у нашу кампетэнцыю, прыходзьце, тэлефануйце – мы заўсёды акажам кваліфікаваную дапамогу. Акрамя гэтага, начальнік абласнога ўпраўлення Вадзім Лагуноўскі ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян па папярэднім запісы – 8(0162)-53-17-24 – кожны трэці чацвер месяца з 9.00 да 13.00 па адрасе: г.Брэст, вул. Піянерская, 44.
Гутарыла Алена ДАНІЛОВІЧ.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть