Происшествия

РЫБКА ЗАЛАТАЯ…

У вобласці праведзены праверкі з мэтай выявіць, як рэалізуецца Дзяржаўная праграма развіцця рыбагаспадарчай дзейнасці на 2011-2015 гг.
Планавыя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы Лунінецкі раён не закранулі, але на выяўленыя недахопы варта звярнуць увагу і мясцовым рыбаводам. Так, у ААТ “Рыбгас “Лактышы” ў суседнім Ганцавіцкім раёне рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі склала ўсяго 0,4 працэнта. Абыякава ставіліся тут да рэканструкцыі і аднаўлення сажалак, не клапаціліся пра тое, каб своечасова скошваць чарот, што напрамую ўплывае на нарматыўны выхад рыбапрадукцыі. Дагэтуль не атрымала тут развіццё платнае рыбалоўства. А яшчэ правяраючыя адзначылі адсутнасць механізацыі пры лоўлі рыбы, яе кармленні, унясенні тукаў, вапны і падрыхтоўцы сажалак да зарыблення.
У рыбгасе “Сакалова”, які з’яўляецца філіялам ААТ “Палессегіправадгас”, выяўлены парушэнні ў справаздачнасці аб расходаванні паліўна-энергетычных рэсурсаў, а звесткі аб дэбіторскай запазычанасці свядома заніжаны. Акрамя гэтага, у філіяле дапушчана несанкцыянаванае перавышэнне тэрмінаў паступлення грашовых сродкаў ад экспарту прадукцыі. А пры гандлі жывой рыбай на рынках гарадоў Брэстчыны, Гродзеншчыны і Міншчыны практычна ва ўсіх выпадках выкарыстоўваліся электронныя вагі, якія не прайшлі метралагічны кантроль.
Выяўленыя парушэнні запатрабавана тэрмінова ўхіліць, а праверкі будуць працягнуты.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть