Происшествия

Рызыка і мужнасць

IMG_2331-1Бадай, у гэтых двух словах тоіцца галоуны сэнс іх прафесіі — небяспечнай і экстрэмальнай. Іх адвагу мы ўспрымаем, як належнае, будучы упэўненымі: калi трапiлі ў бяду — першымі на дапамогу прыдуць выратавальнікі. 19 студзеня супрацоўнікі раённага аддзела па назвычайных сітуацыях адзначылі сваё прафесійнае свята.

А ў мінулую пятнщу калектыў РАНС на чале з начальнікам Мікалаем Арашкевiчам сабраўся на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка ў Лунінцы. З гаражоў выгналi спецтранспарт, перад якім роўнай шарэнгай выстраiлiся тыя, хто на справе даказаў, што прафесiяналiзм, адвага i гонар — далёка не пустыя словы. “Сёлета нашаму Мiнiстэрству споўнiлася 16 год, i за гэты час на тэрыторыi раёна выратавана больш як 80 чалавечых жыццяў, — вiтаючы калег, адзначыў Мжалай Уладзiмiравiч. — А колькасць тых, каго давялося эвакуiраваць у надзвычайўных сiтуацыях, перавысiла 500”.

Якая ж урачыстасць без падарункаў! Нагрудныя знакi “За адзнаку” i “Выдатнік” атрымалi пажарны ПАВЧ №1 Сяргей Краўчук i вадзiцель ПАВЧ №2 Мiхаiл Пракаповiч. Чарговае званне прапаршчыка датэрмiнова прысвоена вадзіцелю ПАВЧ №1 Мiкалаю Tрухановiчу. Яшчэ два камандзiры аддзяленняў Анатоль Паўлусевiч (ПАВЧ №2) i Ігар Xаркевiч (Бастынскi ПАВП) заахвочаны Ганаровымі граматамi райвыканкама i райсавета. Скарбонка ўзнагарод лунiнецкiх выратавальнiкаў папоўнiлiся таксама памятнымi знакамi ў гонар 15-годдзя МНС.

IMG_2369-1

IMG_2367-1

Супрацоўнiкi РАНС сціпла разышлiся кожны па сваiх справах. Але тых хвілін, праведзеных побач з iмi, хапiла для цвёрдага пераканання: тут служаць адданыя людзi! А таму, які б сюрпрыз не падкiнула надвор’е, да якой бязвыхаднай, здавалася б, сітуацыі не прывяла чалавечая халатнасць, выратавальнiкi заўсёды прыдуць на дапамогу!

Наталля ПАЎЛЮКЕВІЧ



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть