Происшествия

Сапраўдны опер

Аб чым размаўляюць наркаманы, калі збіраюцца разам? Думаеце, пра тое, дзе і як набыць адурманьваючыя рэчывы? Памыляецеся. Вось ужо трэці год у іх не злазіць з языка імя «Паша».
– Нас Паша не зловіць, зубы ў яго маленькія, – заявіў малады наркаман падчас прыгатавання чарговай “дозы”.
– Не будзь такім самаўпэўненым, – абрэзаў яго “калега” са стажам. – Проста да вас яшчэ чарга не дайшла. А як дойдзе, сядзеце ўсе…
Хто ж такі Паша, якога так баяцца ў асяроддзі, дзе без марыхуаны і опія жыццё страчвае сэнс?
Знаёмцеся: Павел ПАЎЛОВІЧ – старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі РАУС. У дзяцінстве ён быў паслухмяным, акуратным, уважлівым хлопчыкам. Ніколі не баяўся работы, дапамагаў па гаспадарцы бацькам. А ў 7-ым класе цвёрда вырашыў, што будзе міліцыянерам. Многія аднакласнікі і настаўнікі скептычна аднесліся да яго выбару прафесіі. Між тым, настойлівасць у дасягненні мэты дапамагла паступіць у Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Здольнасць пераўвасабляцца, уменне хутка ацаніць і прадбачыць сітуацыю, а таксама прыняць правільнае рашэнне дапамагаюць оперу праводзіць вялікі аб’ём работы. Толькі за мінулы год узбуджана 39 крымінальных спраў у сферы абароту наркотыкаў, з іх 6 – за збыт і 1 – за ўтрыманне прытона.
ПРЫТОН
Спыніць дзейнасць наркапрытона – справа рэдкая, нават у межах рэспублікі. 25-гадовая жыхарка Мікашэвіч у 2012 го-дзе была асуджана за захоўванне наркотыкаў. Праз год стала сужыцельстваваць з толькі што вызваліўшымся з месцаў пазбаўлення волі гараджанінам, які адбываў пакаранне за збыт наркатычных рэчываў. Разам яны наладзілі сапраўдны бізнес, гатуючы “атруту” ў хатніх умовах. Як праві-ла, кліенты не выносілі “дозу” з кватэры, а рабілі ін’екцыі на месцы. “Клапатлівая” гаспадыня нават склала прэйскурант, які павесіла ў зручным месцы. “Бізнес” настолькі зацягнуў, што маці нават забыла пра сваіх малалетніх дзетак. Прычым, дачушка, знаходзячыся пастаянна дома і ўдыхаючы пары атруты, набыла сур’ёзнае захворванне. Але ж, ці да гэтага было жанчыне… Цяпер тым больш будзе не да дзяцей. У ходзе следства і ў судовым пасяджэнні ні яна, ні яе сужыцель віну не прызналі. Між тым, бліжэйшыя, як мінімум, 9 год давядзецца правесці ў месцах зняволення. Чаму як мінімум? Таму, што пракуратура палічыла пакаранне занадта мяккім і падала пратэст.
КАНОПЛІ ДЛЯ ІНТЭР’ЕРА
Зараз у раённым аддзеле Следчага камітэта знаходзіцца 6 крымінальных спраў у адносінах да асоб, якія маюць дачыненне да наркотыкаў. У тым ліку 2 – за збыт. Пакупнікамі аказаліся жыхары Сінкевіч і Острава.
Неяк да аператыўнікаў трапіла інфармацыя, што недзе ў раёне існуе кропка, адкуль марыхуана і гашыш пастаўляюцца ў Мікашэвічы і Лунінец. Пошукі прывялі ў Мокрава. Мясцовая жыхарка, якая выхоўвае траіх непаўналетніх дзяцей, займалася вырошчваннем канопляў. Падчас вобыску ў яе доме падалося, што яны ўсюды… Сухія расліны нават проста валяліся за халадзільнікам. Але больш уразіла альтанка – сапраўдны музей каноплі. З дапамогай трафарэта галінкі расліны намаляваны ўсюды – на сценах, столі, фіранках. А ў цэнтры – лістоўка “Дапамажыце дзецям жыць без наркотыкаў”.
– З таго часу, як працую ў аддзеле, яшчэ ні аднаму збытчыку наркотыкаў, які трапляў у поле зроку праваахоўнікаў, не ўдавалася пазбегнуць адказнасці, – расказвае Павел Паўловіч. – Летась усе прадаўцы атрымалі па 8-13 год зняволення. І жыхарцы Мокрава таксама пагражае не маленькі тэрмін.
Цяпер старшы оперупаўнаважаны, паглядзеўшы на чалавека, можа па знешнім выглядзе, манеры апранацца, па гутарцы практычна беспамылкова вызначыць, ці ўжывае той наркотыкі. Калі толькі пачынаў працаваць у групе па наркакантролю, праязджаючы па Мікашэвічах па вуліцы Першамайская, у поле зроку траплялі некалькі асоб вызначанай катэгорыі. Сёння ж сітуацыя памянялася: бывае дзень праездзіць па горадзе і не сустрэне ні аднаго падазронага. Гэта радуе.
У сваёй рабоце Павел Паўловіч лічыць вельмі важным правільна афармляць дакументацыю і ўмець думаць, як асобы, якія звязаны з наркотыкамі, знаходзіць новыя падыходы і распрацоўваць нестандартныя сітуацыі. Яму вельмі цікава прымаць удзел у затрыманні і ў судовым пасяджэнні. На яго думку, сапраўдным можна назваць таго опера, які “закрыў” хаця б аднаго збытчыка…

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть