Происшествия

Школа працуе ў звычайным рэжыме

19 сакавіка ў СШ №4 пачаў адчувацца пах дыму. Адначасова спрацавалі пажарныя апавяшчальнікі. Трывогу тэрмінова забілі настаўнікі, выхавальнікі і тэхработнікі школы.

пажар
На месца здарэння адразу ж прыбылі тры разлікі выратавальнікаў, брыгады “хуткай дапамогі”, права-ахоўнікі. Персанал установы адукацыі тэрмінова прыняў меры па эвакуацыі дзяцей.
Ачаг узгарання быў выяўлены ў падсобным памяшканні спартыўнай залы на другім паверсе. Верагодна, агонь дастаткова хутка перакінуўся на спартыўныя маты, якія пачалі тлець. Гэта і дало хуткае і дастаткова адчувальнае задымленне практычна ўсяго другога паверха будынка. З небяспекай вогнеборцы справі-ліся за лічаныя хвіліны.
Зараз устанаўліваецца прычына ўзгарання.

Начальнік РАНС Мікалай АРАШКЕВІЧ:
– Асноўных версій прычын узгарання дзве – кароткае замыканне электрычнай праводкі і неасцярожнае карыстанне агнём неўстаноўленай асобы. Дакладнае расследаванне вядуць супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта. Яны павінны расставіць усе кропкі над “і”. Са свайго боку адзначу правільныя і аператыўныя дзеянні работнікаў адукацыйнай установы, якія ў строгай адпаведнасці з інструкцыямі здолелі хутка і без панікі эвакуіраваць з будынка дзетвару. Несумненна, далі свой плён адпаведныя вучэнні, якія праводзім штоквартальна.

Намеснік старшыні райвыканкама Віктар РАФАЛОВІЧ:
– Здарэнне, вядома ж, непрыемнае, хоць і стала своеасаблівай праверкай гатоўнасці для многіх службаў. Спрацавалі зладжана і граматна. Дзеці адразу ж былі выведзены са школы на свежае паветра. Вучні малодшых класаў не заставаліся на холадзе. Іх часова размясцілі ў бліжэйшым дзіцячым садзе.
Асаблівага ўрону школе ўзгаранне не прынесла. Яго наступствы былі лікві-даваны да канца дня 19 сакавіка. На наступны –дзеці як звычайна прыйшлі ў класы і прыступілі да заняткаў. Зараз школа працуе ў звычайным рэжыме.

Показать больше

Похожие статьи

7 комментариев Комментариев

  1. Кому докладывать собрался? Без тебя таких умников достаточно.

  2. – Здарэнне, вядома ж, непрыемнае, хоць і стала своеасаблівай праверкай гатоўнасці для многіх службаў.-Так это может такие учения были?????????Блин идея , так и запишем в докладе.

  3. думаю с моей стороны это будет не лучший поступок, что косается следователей они сами всё прекрасно знают, в том числе и администрация школы!

  4. Дык ты, анаімчык, калі ведаеш сапраўдную прычыну, то падзяліўся б з народам. Заадно і следчым падказаў бы…

  5. я не думаю что короткое замыкание причина же явно другая, просто что бы не раздувать всего кипиша спихнут на проводку! Но все же знают что дело в другом=)))

  6. Интересно, сколько будут устанавливать причину происшествия? Ведь если там было короткое замыкание, то опасность остается и надо срочно что-то делать.

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть