Складаючыя поспеху: прафесіяналізм, строгая дысцыпліна і жорсткі кантроль
Происшествия

Складаючыя поспеху: прафесіяналізм, строгая дысцыпліна і жорсткі кантроль

ментыАператыўная нарада, дзе падводзіліся вынікі работы РАУС за 2013 год, пачалася з прыемнай цырымоніі – уручэння прэмій кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія надаюць шмат увагі прапагандзе дзейнасці і павышэнню іміджу міліцыі, а таксама садзейнічаюць умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы. У іх ліку – генеральны дырэктар РУВП “Граніт” Эдуард Гаўрылковіч, дырэктар ААТ “Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец, старшыня СВК “Лунінскі” Васіль Мелюх, старшыня Лунінскага сельвыканкама Аляксандр Якавец. Падзячным пісьмом адзначана Людміла Вайцяхоўская (яе дачка Святлана знаходзіцца на службе ў органах унутраных спраў і годна выконвае задачы па ахове інтарэсаў грамадзян). У гэты ж дзень на пагонах участковага інспектара ІСН Святланы Каховіч стала на адну зорачку больш. Ёй, а таксама оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку Яўгену Чыжыку прысвоена чарговае званне “старшы лейтэнант”. Віншаванні з нагоды прысваення звання “лейтэнант міліцыі” прымаў супрацоўнік групы па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Дзмітрый Чымбур… Начальнік РАУС Уладзімір Рыбак у справаздачным дакладзе адзначыў, што летась на тэрыторыі раёна ўчынена 593 злачынствы або на 5,4 працэнта менш, чым у 2012-ым. Знізілася колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў – з 11 да 6. Разам з тым, амаль у 2 разы больш зарэгістравана цяжкіх – 45. Справа ў тым, што больш выяўлялася фактаў па лініі незаконнага абароту наркотыкаў і барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Карупцыйную накіраванасць мелі 34 злачынствы (у 2012-ым – 11). На жаль, ёсць недапрацоўкі ў прафілактычнай рабоце з падлеткамі, у сферы сямейна-бытавых адносін. Як станоўчы момант трэба адзначыць зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці, колькасць злачынстваў, учыненых у грамадскіх месцах і асобамі ў стане алкагольнага ап’янення. Даючы ацэнку рабоце крымінальнай міліцыі (справаздачу трымаў намеснік начальніка РАУС Пётр Даніловіч), Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што на чвэрць знізілася колькасць крадзяжоў, затрымана 39 злачынцаў. Выніковасцю парадавалі падраздзяленні па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і незаконным абаротам наркотыкаў. Па крытэрыях ацэнкі аператыўна-службовай дзейнасці работа крымінальнай міліцыі Лунінецкага РАУС знаходзіцца на 6 месцы сярод аналагічных аддзелаў у рэспубліцы. – У асноўным з пастаўленымі задачамі асабовы састаў спраўляецца, – падкрэсліў Уладзімір Рыбак. – Мы ў адказе за той узровень, якога здолелі дасягнуць, і за зніжэнне злачыннасці ў далейшым. Гэтага можна дабіцца, калі працаваць на канчатковы вынік. У нас ёсць патэнцыял. Дапамогуць прафесіяналізм, строгая дысцыпліна і жорсткі кантроль. Нягледзячы на тое, што падраздзяленні міліцыі грамадскай бяспекі (начальнік Ігар Жук) у асноўным выканалі пастаўленыя задачы, усё ж шэраг напрамкаў маюць недахопы. Так, слабая работа аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі прывяла да росту фактаў прычынення цяжкіх цялесных пакалечанняў і бытавой злачыннасці. Выклікае трывогу і той факт, што не змяншаецца колькасць загінуўшых ад атручвання алкаголем (14). У ЛПП асуджана 30 грама-дзян, ізалявана – 23 выпівохі. І хаця гэтыя лічбы значна перавышаюць тыя, што зафіксаваны ў 2012-ым, дадзены вынік нельга лічыць дастатковым. Не здолелі стабілізаваць абстаноўку і ў падлеткавым асяроддзі. Непаўналетнія ўчынілі 44 злачынствы, прычым, амаль палову з іх – жыхары Мікашэвіч. Удзельная вага падлеткавай злачыннасці перавы-сіла сярэднеабласны паказчык у 2,5 раза. Пры тым, што аддзяленне ДАІ шмат увагі надае прафілактычнай рабоце, колькасць ДТЗ узрасла да 40 (у 2012-ым – 34), параненых – да 43 (29), з удзелам нецвярозых ва-дзіцеляў – да 8 (7). Вывучаючы грамадскую думку аб рабоце міліцыі, адзначана, што 81,8 працэнта рэспандэнтаў задаволены аператыўнасцю рэагавання, а 80,7 працэнта выказалі гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Па зваротах 66,3 працэнта апытаных былі прыняты неабходныя меры. Гэтыя лічбы агучыў в.а. намесніка начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Якавец. Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч адзначыў станоўчыя моманты ў рабоце міліцыі, падкрэсліў важнасць работы ўчастковага інспектара, асабліва ў сельскай мясцовасці. Па яго словах, менавіта з імі часцей за ўсё асацыіруецца вобраз супрацоўніка міліцыі. Васіль Міхайлавіч акцэнтаваў увагу на неабходнасці эфектыўней праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы сярод падлеткаў. Выказаў падзяку калектыву за работу, што праводзіцца дзеля абароны інтарэсаў і маёмасці грамадзян, а таксама спакою ў сем’ях жыхароў Лунінеччыны. В.а. начальніка АУС аблвыканкама Андрэй Калядзіч станоўча ацаніў дзейнасць аддзела ў цэлым, засяродзіў увагу на паляпшэнні работы індывідуальна-прафілактычнай і па рэгістрацыйнай улі-ковай дысцыпліне. Ён жа акрэсліў задачы на бліжэйшы год, уручыў Ганаровыя граматы УУС аблвыканкама старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Віталю Емельяновічу, Грамату УУС аблвыканкама – старшаму опер-упаўнаважанаму аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Андрэю Біцутку, аб’явіў падзяку ўчастковаму інспектару аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Аляксандру Пуляку, участковаму інспектару групы ААПП аддзялення міліцыі г. Мікашэвічы Аляксандру Басманаву. У аператыўнай нарадзе таксама бралі ўдзел прадстаўнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі Васіль Шупляк і пракурор раёна Аляксандр Карлюк.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть