Происшествия

СПЫНІМ ФАЛЬШЫВАМАНЕТЧЫКАЎ!

У перыяд Навагодніх і Калядных святаў прыкметна павялічваецца грашовы абарот: людзі ахвотна трацяць зберажэнні на багаты святочны стол і падарункі. У такім вале купюр лёгка могуць зацерціся фальшыўкі. Між тым, фальшываманетніцтва – злачынства, якое наносіць урон не толькі дзяржаве, але і канкрэтным людзям. Ахвярай такога злачынства можа стаць любы чалавек. А таму варта ведаць прыкметы падробных банкнот:
– адсутнасць або імітацыя вадзянога знака на купонным полі;
– адсутнасць або імітацыя абароннай ніці з мікратэкстам і каляровых абаронных валокнаў у тоўшчы паперы;
– адсутнасць рэльефнасці, недакладнасць выяў;
– адсутнасць схаваных адлюстраванняў;
– папера больш мяккая, чым сапраўдная;
– пад уздзеяннем вады адлюстраванне размываецца, а на лініі згібу яскрава бачна белая паласа па прычыне асыпання фарбуючага рэчыва;
– аднолькавыя серыі і нумары на некалькіх купюрах.
З-за свабоднай міграцыі насельніцтва фальшыўкі да нас нярэдка трапляюць з-за мяжы. Летась практычна ўсе падробныя купюры выяўляліся ў банках пры абмене валюты. Як высвятлялася, нярэдка нічога не падазраваючыя людзі прывозілі іх з краіны бліжняга замежжа, бываючы там у камандзіроўках, на рабоце ці адпачынку. Як правіла, яны спакусіліся на прапанову незнаёмых асоб купіць валюту танней, чым у банку, што недазваляльна.
Між тым, трэба памятаць, што разлік фальшывымі купюрамі цягне за сабой крымінальную адказнасць па арт. 221 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Калі ў вас паявіліся сумненні ў сапраўднасці грашовай купюры, не спрабуйце яе збыць каму-небудзь іншаму. Такім чынам, вы самі становіцеся фальшываманетчыкам, які ажыццяўляе збыт падробных грашовых знакаў. Каб не адказваць за гэта па ўсёй строгасці закона, звярніцеся ў бліжэйшы орган унутраных спраў з адпаведнай заявай.
Калі ж валодаеце інфармацыяй пра тых, хто збывае вышэйпазначаныя купюры, патэлефануйце 2-11-70, 2-20-15 ці 102.
Уладзімір РЫБАК, начальнік РАУС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть