Происшествия

СТАРОЙ ТЭХНІКІ МЕНШАЕ – РАСХОД ПАЛІВА ПАВЯЛІЧВАЕЦЦА

Калегія камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці разгледзела вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў па пытаннях захаванасці і эфектыўнасці выкарыстання гаруча-змазачных матэрыялаў у сельгасарганізацыях.

Адзначана, што з боку некаторых мясцовых органаў кіравання не прыняты дастатковыя меры па безумоўнаму выкананню патрабаванняў Дырэктывы №3 “Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”, а таксама асобных нарматыўных актаў па гэтых пытаннях. Сведчыць пра гэта і той факт, што пры скарачэнні агульнай колькасці трактарой і аўтатранспартных сродкаў з высокім выкарыстаннем паліва, прымяненні рэсурсазберагаючых тэхналогій, рост спажывання ГЗМ не скарачаецца, а расце.

У правераных гаспадарках устаноўлены факты парушэння пардку вядзення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці па паступленню, захоўванню і расходаванню гаруча-змазачных матэрыялаў. Адсутнічае і метадычная дапамога з боку эканамічных служб райсельгасхарчаў пры прымяненні навукова-абгрунтаваных норм спісання ГЗМ на новыя віды тэхнікі, а ў асобных выпадках – і на эксплуатуемыя працяглы час агрэгаты. Работнікі, якія стараюцца эканоміць і рацыянальна выкарыстоўваць паліва, не прэміруюцца. Летась 258 сельгасарганізацый вобласці не прымянялі такія меры стымулявання.

Зрэшты, незаўважаным у асобных выпадках застаецца і перарасход паліва, а з вінаватых не ўтрымліваюцца гэтыя выдаткі. Зафіксаваны таксама факты парушэння заканадаўства аб адзінай сістэме вымярэнняў. Адлюстраваліся яны ў выкарыстанні непавераных палівараздатачных калонак і спідометраў аўтамабіляў. На складах ГЗМ адсутнічаюць вымяральныя прыборы і абсталяванне. Не вядзецца і ўлік адпрацаваных масел. Пры гэтым парушаецца прыродаахоўнае заканадаўства, а адпрацаванае масла выкарыстоўваецца без патрэбнай на гэта ліцэнзіі на выкарыстанне адыходаў 3-га класа небяспекі. Па дадзеных РУП “Беларуснафта-Брэстаблнафтапрадукт” за 2010 год сельгасарганізацыям вобласці было рэалізавана 3655,2 тоны масла, а апрыходавана гаспадаркамі адпрацаванага толькі 620,5 тоны, астатнія зрасходаваны бескантрольна. Пры гэтым ёсць пратэрмінаваная запазычанасць па бюджэтных ссудах і займах, атрыманых пад закупку ГЗМ.

У асобных гаспадарках доўгі час не выкарыстоўваюцца і прыходзяць у непрыгоднасць ёмістасці і склады для захоўвання ГЗМ, а з боку мясцовых органаў не прымаюцца меры па іх далейшаму выкарыстанню ці ліквідацыі.

Па выніках праверак вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.

 

УЗАЕМАДЗЕЯННЕ – ШЛЯХ ДА ПОСПЕХУ

У КДК прайшла нарада, у ходзе якой разгледжаны прымаемыя кантрольнымі, нагляднымі і праваахоўнымі органамі меры па папярэджанню парушэнняў заканадаўства краіны ў святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2010 №4 “Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь”.

Удзел у ёй бралі першы намеснік старшыні аблвыканкама М.І. Юхімук, намеснік пракурора вобласці А.Т. Тачко, старшыня гаспадарчага суда вобласці С.М. Кулак і іншыя асобы на пасадах. Асаблівая ўвага была звернута на ўзаемадзеянне выканаўчай улады, праваахоўных і судовых органаў з Камітэтам дзяжкантролю. Усе выступаючыя далі пазітыўную ацэнку сумеснай рабоце і выказалі пажаданне далейшага плённага супрацоўніцтва.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть