«Статкавы» інстынкт ці няўвага дарослых?
Происшествия

«Статкавы» інстынкт ці няўвага дарослых?

судШмат у нашым горадзе прыгожых куткоў, якія радуюць вока жыхароў. Ды і ў сябе ў дварах многія імкнуцца стварыць утульнасць, узводзячы альпійскія горкі, непаўторныя клумбы з падсветкай. І выклікае гэта ў розных людзей розныя думкі і пачуцці. Часам такія, аб якіх адразу і не падумаеш…

Двое падлеткаў познім вечарам выйшлі на прагулку па гарадскіх вулачках. Цяжка сказаць, якія думкі блукалі ў іх разга

рачаных галовах, але захацелася прыгод. Не доўга думаючы, вырашылі парушыць светлавое афармленне каля аднаго з дамоў па вуліцы Калініна ў Лунінцы. Дурная справа — няхітрая. Адзін пералез праз агароджу і стаў выцягваць з зямлі дэкаратыўныя ліхтарыкі на сонечных батарэях і перадаваць сябру, які акуратна іх адключаў і складаў у заплечнік. Абышлося ўсё без сучка і задзірынкі. Пад уражаннем таго, што яны такія «крутыя», накіраваліся далей у цэнтр горада, дзе працягнулі «брудную» справу.

Калі “абследавалі” раён каля царквы, раптоўна паявілася патрульная міліцэйская машына. Супрацоўнікі праваахоўных органаў, заўважыўшы непаўналетняга, зацікавіліся, чаму так позна ён блукае па вуліцах без суправаджэння дарослых і даставілі юнака са “здабычай” у заплечніку ў аддзяленне. Другі ў гэты час знаходзіўся ў двары дома, дзе “збіраў” чарговыя ліхтарыкі. Калі ўбачыў, што яго сябра затрымалі, кінуўся на ўцёкі. А на наступны дзень яны ўжо давалі паказанні…

Вось, у прынцыпе, і ўся гісторыя. Уся, калі не сказаць пра тое, што ж прывяло герояў да такога сумнага для іх выніку. Чаму ўсё больш падлеткаў аказваецца па вечарах менавіта на вуліцы, а не дома, у сям’і з любячымі і клапатлівымі бацькамі? Калі закрануць кароткі (ім усяго па 14-15 год) лёс хлапчукоў, то можна прасачыць увесь шлях ад дзвярэй дома да залы суда. Абодва выхоўваюцца ў няпоўных сем’ях, дзе ўвесь цяжар сямейнага быту ўскладаецца на плечы маці. Калі ў аднаго яна працуе, то ў другога — не мае пастаяннага месца работы. Таму, зразумела, не заўсёды ў жанчын быў час на належнае выхаванне і догляд за дзецьмі. У школе асаблівым стараннем у вучобе не вызначаліся, улічваючы, што сярэдні бал паспяховасці набліжаны да тройкі. Пацікавіўшыся, якому прадмету яны аддаюць перавагу, ні адзін з юнакоў не змог адказаць на гэтае пытанне, як і на тое, для чаго ім спатрэбіліся ліхтарыкі. Відаць, і зблізіліся яны менавіта таму, што жыццёвай мэты ў іх няма. Як, дарэчы, і агульных інтарэсаў, акрамя ўчынення крадзяжу, у іх таксама не аказалася. Яны лічаць сябе сябрамі. Нават нягледзячы на тое, што вучацца ў розных школах і жывуць у розных кутках горада. Юнакі не толькі бывалі адзін у аднаго ў гасцях, але і заставался іншы раз начаваць. Не зразумела, чаму матулі на гэта рэагавалі спакойна, не хваляваліся, што сын можа падмануць і завітаць зусім у іншае месца. Вось і ў той вечар адзін з юнакоў не прыйшоў начаваць дадому. Па яго словах, ён папярэдзіў маці (вельмі хочацца ў гэта верыць), што застанецца ў сябра.

Зразумела, кожны з падлеткаў панёс пакаранне ў адпаведнасці з заканадаўствам. Цяпер на працягу 6 месяцаў абодва абмежаваны ў свабодзе правядзення вольнага часу. Хочацца спадзявацца, што гэты выпадак стане для іх урокам на ўсё жыццё, а яшчэ ў іх прыбавіцца часу, каб лепш падрыхтавацца да выпускных экзаменаў за базавы курс школы.

Але факт застаецца фактам: падлеткі ўсё часцей учыняюць супрацьпраўныя дзеянні, цапкам усведамляючы, што за гэта давядзецца расплачвацца. Так што штурхае іх на злачынствы? Толькі цікаўнасць ці жаданне здабыць грошы? А можа, ім проста не хапае ўвагі з боку іх родных і блізкіх?

Васіль БЕЛЬСКІ,
суддзя



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть