Происшествия

Стрэльба ў цэлафанавым пакеце

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці завяршыўся асноўны этап спецыяльных комплексных мерапрыемстваў «Арсенал».
Праведзена 458 выступленняў прафілактычнай накіраванасці ў сродках масавай інфармацыі па добраахвотнай здачы насельніцтвам незаконна захоўваемай зброі, бое-прыпасаў, выбуховых рэчываў. Арганізавана 614 выступленняў у працоўных калектывах і 268 у навучальных установах па растлумачэнню адпаведнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама пра небяспеку, якую ўяўляюць названыя прадметы і недапушчальнасць правядзення раскопак і іх пошукаў.
Правераны ўмовы захоўвання зброі ў 3221 індывідуальнага ўладальніка. Адпрацавана 1239 грамадзян, якія раней прыцягваліся да адказнасці за парушэнні, звязаныя з абаротам зброі.
За парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 56 грамадзян, канфіскавана 74 адзінкі зарэгістраванай зброі. Узбуджана (адмоўлена ва ўзбуджэнні з пастаноўкай на ўлік) 4 крымінальныя справы па ч.2 артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У Лунінецкім раёне ў ходзе рэйдавых праверак па спыненню фактаў браканьерства ў лясным масіве каля в. Дварэц у цэлафанавым пакеце пад кучай ветак знойдзена гладкаствольная стрэльба ІЖ-54, а таксама ствалы да паляўнічай зброі 28-га калібра з калодкай і спускавым механізмам, не зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку. Праводзіцца праверка.
Акрамя гэтага, у ходзе правядзення прафілактычнай работы насельніцтвам добраахвотна здадзена ў органы ўнутраных спраў 56 адзінак незарэгістраванай зброі і 5745 патронаў, а таксама 162 адзінкі зарэгістраванай зброі.
Мерапрыемствы па выяўленні і канфіскацыі з нелегальнага абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў будуць працягвацца ў рамках правядзення рэйдавых мерапрыемстваў па спыненні браканьерства ў перыяд веснавога палявання.
Законнасць абароту зброі знаходзіцца на пастаянным кантролі ў кіраўніцтва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть