Сумленнасць, прынцыповасць і прфесіяналізм
Происшествия

Сумленнасць, прынцыповасць і прфесіяналізм

прокурорыСёння прафесійнае свята адзначаюць работнікі пракуратуры, у абавязкі якіх уваходзіць ажыццяўленне нагляду за дакладным і бездакорным выкананнем нарматыўна-прававых актаў, за адпаведнасцю судовых рашэнняў па крымінальных, грамадзянскіх справах і адміністрацыйных правапарушэннях. Яны ж падтрымліваюць абвінавачванне ў судах. Расказвае пракурор раёна Аляксандр КАРЛЮК:

– З упэўненасцю магу зазначыць, што пастаўленыя задачы супрацоўнікі Лунінецкай пракуратуры выконваюць годна і працягваюць працаваць над павышэннем якасці, удасканаленнем форм і метадаў нагляду. Ва ўсе часы раённую пракуратуру ўзначальвалі адукаваныя, адданыя справе ўмацавання законнасці кіраўнікі. Дзякуючы добрасумленным адносінам да выканання службовых абавязкаў, арганізацыйным здольнасцям і ініцыятыве Віктара Савіча, які цяпер з’яўляецца намеснікам пракурора вобласці, калектыў на працягу доўгіх год быў і застаецца флагманам Брэстчыны ва ўсіх сферах нагляду. Менавіта ў Лунінцы  набывалі вопыт сённяшнія кіраўнікі Маларыцкай пракуратуры Раман Гузюк, Івацэвіцкай – Ігар Колбік, Ганцавіцкай – Сяргей Насеня.

На Дошку Гонару занесена імя намесніка пракурора раёна Андрэя Лукашэвіча. Высокі прафесіяналізм і адказнасць у рабоце ўласці-вы старшым памочнікам На-дзеі Некрашэвіч і Аксане Зоткінай. А значыць, ёсць у каго пераймаць вопыт маладаму стажору на пасадзе памочніка пракурора Вераніцы Паляйчук.

Дзякуючы каардынуючай ролі пракуратуры за апошнія 5 год узровень злачыннасці знізіўся на 45 працэнтаў. Па-ранейшаму асаблівую ўвагу надаем нагляду за выкананнем законаў аб працы і ахове працы, прыродаахоўнага заканадаўства і за выкананнем сацыяльных правоў і свабод грамадзян.

Напярэдадні прафесійнага свята Падзячнымі пісьмамі пракурора Брэсцкай вобласці, райвыканкама і райсавета ўзнагароджаны лепшыя работнікі.

Жадаю калегам, а таксама былым супрацоўнікам, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, прынцыповасці і цярплівасці ў паўсядзённай рабоце па абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян і дзяржавы, шчасця, здароўя на доўгія гады, бадзёрасці, жыццёвай энергіі, дабрабыту і спакою ў сем’ях.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть