Своечасовасць плацяжоў
Происшествия

Своечасовасць плацяжоў

ПрокуратураСвоечасовасць плацяжоў пазбавіць ад канфліктаў з законам.

Тэме прыватызацыі жылля на старонках “ЛН” удзялялася шмат увагі. Урэшце, працэс афармлення кватэр ваўласнасць завяршыўся ў пачатку ліпеня.

Нагадваем землякам, што тэрмін дзеяння рашэння аб прыватызацыі — 1 год з моманту яго прыняцця. Калі на працягу названага часу дакументы не будуць засведчаны ў натарыяльным парадку, то рашэнне страціць сваю юрыдычную сілу. Акрамя таго, трэба абавязкова звярнуцца ў арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, каб атрымаць тэхнічны пашпарт на кватэру і рэгістрацыйнае пасведчанне.

Няварта хвалявацца тым, хто паспеў падаць заявы, але ацэнка жылых памяшканняў адбылася пазней за 1 ліпеня. Таксама неабходна своечасова ўносіць чарговыя плацяжы, таму што няўплата можа прывесці да скасавання дагавора куплі-продажу.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть