Сяўба 2015 — на кантролі
Происшествия

Сяўба 2015 — на кантролі

ровдЗ мэтай паспяховага правядзення пасяўной кампаніі, забеспячэння захаванасці хімікатаў, насення, гаруча-змазачных матэрыялаў і папярэджання крадзяжоў матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей на тэрыторыі рэспублікі праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Сяўба-2015”.

У РАУС створана рабочая група, якой даручана займацца папярэджаннем і выяўленнем крадзяжоў матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей і фактаў безгаспадарчасці, а таксама ўстанаўленнем і своечасовым прыняццем мер па ўхіленню прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць учыненню падобных злачынстваў. Унесены прапановы аб абмежаванні часу рэалізацыі алкагольных напіткаў у сельскай мясцовасці. У ходзе пасяўной кампаніі будуць арганізаваны праверкі мэтавага выкарыстання грашовых сродкаў (у тым ліку крэдытных), якія выдзяляюцца прадпрыемствам АПК на правядзенне пасяўной, а таксама бяспечнага і бесперашкоднага руху тэхнікі да месцаў вядзення сяўбы. Мабільныя групы будуць выяўляць і спыняць факты знаходжання на рабочых месцах у стане алкагольнага ап’янення работнікаў сельгаспрадпрыемстваў, крадзяжу матэрыяльна-тэхнічных каштоўнасцей прадпрыемстваў АПК. Будзе таксама весціся маніторынг нясення службы вартавой аховы.

Згодна з артыкулам 10.5 КоАП, дробны крадзеж маёмасці шляхам махлярства, злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваенне або растрата, гэтак жа я к і замах на крадзеж караюцца накладаннем штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам. Такія ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу года, караюцца штрафам у памеры ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть