Происшествия

СЯМЕЙНА-БЫТАВЫЯ АДНОСІНЫ ПАД АХОВАЙ

На тэрыторыі раёна ў гэтыя дні праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян.
Увага супрацоўнікаў органаў унутраных спраў накіравана на недапушчэнне злачынстваў у сямейна-бытавых адносінах. У сувязі з гэтым правяраюцца па месцы жыхарства асобы, што знаходзяцца на ўліку ў РАУС, сем’і, дзе бацькі злоўжываюць спіртным і не надаюць належнай увагі выхаванню дзяцей. Пры неабходнасці вырашаецца пытанне па накіраванню залежных ад “зялёнага змія” асоб у наркалагічныя дыспансеры, ЛПП, пазбаўленні бацькоўскіх правоў або абмежаванні ў дзеяздольнасці.
Калі вам вядомы факты сямейнай нядобранадзейнасці ці насілля ў сем’ях, а таксама незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, тэлефануйце на нумары “гарачай лініі” УУС Брэсцкага аблвыканкама: 8-(0162)-45-62-15, 8-029-524-96-42 (МТС), 8-029-690-49-25 (Велком) або на бясплатную агульнарэспубліканскую “гарачую лінію” для ахвяр дамашняга насілля – 8-801-100-8-801.
Мікалай ЛІХТАР, старшы інспектар аддзялення аховы прафілактыкі і правапарадку РАУС.
НА СЛУЖБУ Ў РАУС
Лунінецкі РАУС на конкурснай аснове ажыццяўляе адбор кандыдатаў з ліку грамадзянскай моладзі на службу ў органы ўнутраных спраў.
На пасады малодшага начальніцкага саставу запрашаюцца мужчыны ва ўзросце да 25 год, якія маюць сярэднюю, сярэднюю спецыяльную адукацыю, у тым ліку і не прайшоўшыя тэрміновую службу ва Узброеных Сілах. На пасады сярэдняга начальніцкага саставу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце да 25 год з вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай (юрыдычнай) адукацыяй. Афіцэры запасу прымаюцца на службу без праходжання першапачатковай падрыхтоўкі ва ўстановах адукацыі МУС.
За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся на адрас: г. Лунінец, вул. Чырвонаармейская, 4, каб. №№22 і 27. Тэлефоны для даведак 2-21-83, 2-10-93, мабільныя: 674-82-50, 715-55-05, 358-80-34 (Велком).       
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть