ТРАГЕДЫЯ НА ПЕРАКРЫЖАВАННІ
«Ён быў добрым хлопцам”, — сёння сябры і ўсе, хто ведаў Ігара Фролкіна-Чапурнова, з болем гавораць гэтыя словы. Прадстаўнік вядомага ў горадзе прозвішча працаваў кінамеханікам у «Кастрычніку”. Жорсткі лёс рапарадзіўся так, што загінуў хлопец у лічаных метрах ад месца сваёй работы… Вечарам 3 чэрвеня ён на скутэры кіраваўся па Савецкай. На перакрыжаванні з вуліцай 50-год Кастрычніка наперарэз скутэрысту неспадзявана выехаў «Форд”. Нягледзячы на тое, што скорасць у абодвух транспартных сродкаў была невялікай, практычна не абаронены вадзіцель скутэра прыняў усю моц удара на сябе. Ад атрыманых траўм ён памёр у рэанімацыйным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы. Па факту ДТЗ ўзбуджана крымінальная справа. Усе абставіны здарэння высвятляе следства, у якога шмат пытанняў да вадзіцеля і пасажыра легкавушкі. Праваахоўнікі спадзяюцца, што сваю ролю ў расследаванні адыграюць шматлікія сведкі, на вачах якіх адбылася трагедыя. Пакуль жа супрацоўнікі аддзялення ДАІ ў чарговы раз папярэджваюць вадзіцеляў аб неабходнасці быць максімальна абачлівымі на дарозе. Спякотнае надвор’е садзейніча таму, што на дарогах паявілася шмат веласіпедыстаў і мапедыстаў. Актуальным застаецца і патрабаванне да ўладальнікаў скутэраў прайсці тэхнічны агляд і зарэгістраваць у Пінскім МРЭА свой двухколы транспартны сродак. Большую частку работы можна зрабіць у Лунінцы, атрымаўшы спецыяльны акт. Агляд скутэраў дзяржаўтаінспектары праводзяць тры разы на тыдзень на пляцоўцы каля ДАІ: у панядзелак – з 16.00 да 20.00, чацвер – з 14.00 да 20.00 і суботу – з 9.00 да 13.00.