“Твая ўвага – чыёсці жыццё”
Происшествия

“Твая ўвага – чыёсці жыццё”

Штогод у летні перыяд абвастраецца праблема дарожна-транспартнага траўматызму, звязаная з выездам вадзіцеляў на паласу сустрэчнага руху і з парушэннямі правілаў абгону.

З пачатку года на тэрыторыі раёна зарэгістравана такіх 2 ДТЗ. Першая аварыя адбылася па прычыне таго, што вадзіцель аўтамабіля, здзяйсняючы абгон на абазначаным скрыжаванні, здзейсніў сутыкненне з матацыклам, які ажыццяўляў паварот налева. У выніку ДТЗ матацыкліст атрымаў цялесныя пакалечанні. У другім трагічным выпадку вадзіцель не перакаўся ў тым, што сустрэчная паласа руху свабодная і выехаў на яе. Адбылося сутыкненне з матацыклам, у выніку чаго пасажыр двуколага транспартнага сродку загінуў.

Праяўляючы нецярпенне,  іншы раз вадзіцель робіць абгон рызыкоўна. На вузкіх дарогах пры інтэнсіўным руху такі манеўр асабліва небяспечны. Перш чым яго здзяйсняць, трэба неаднаразова пераканацца ў адсутнасці перашкод. Таксама неабходна правільна ацэньваць ўмовы надвор’я, выбіраць бяспечную хуткасць і быць вельмі ўважлівым.

Згодна з Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ч.9 артыкула 18.13), вадзіцелю, які парушыў правілы абгону або выехаў на паласу сустрэчнага руху, калі правіламі дарожнага руху гэта забаронена, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца вызначанай дзейнасцю тэрмінам да 1 года або без пазбаўлення.

Сяргей АНТАНОВІЧ, начальнік аддзялення ДАІ РАУС



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть