У “арсенале” – нават кулямёты
Происшествия

У “арсенале” – нават кулямёты

пулемётУ ходзе аперацыі «Арсенал» супрацоўнікамі міліцыі Брэстчыны  канфіскавана 50 адзінак зарэгістраванай і 27 незарэгістраванай зброі, з незаконнага абароту выведзена амаль 1200 патронаў.

Падставай для канфіскацыі зарэгістраванай зброі з’яўляюцца парушэнні правілаў захоўвання, а таксама ўчыненне правапарушэнняў яе ўладальнікамі. За незаконны абарот зброі ўзбуджана крымінальная справа, 46 грамадзян прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. 86 жыхароў Брэстчыны ў добраахвотным парадку прынеслі ў міліцыю зброю і 7000 боепрыпасаў.

У Івацэвіцкім раёне ў доме і гаспадарчай пабудове пенсіянера выяўлены і канфіскаваны дзве незарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы, а таксама 999 патронаў рознага калібру і 200 грамаў пораху. Па факту праводзіцца праверка.

Двое жыхароў Маларыцкага раёна развіталіся з рарытэтамі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Непрацуючы жыхар добраахвотна выдаў незарэгістраваны ручны кулямёт Дзегцярова, які, па яго словах, знайшоў у лесе недалёку ад вёскі Пажэжын. Яшчэ адзін жыхар “развітаўся” з пісталетам-кулямётам Шпагіна часоў Вялікай Айчыннай, на які натыкнуўся пры разборцы гаспадарчай пабудовы ў двары свайго дома.

Прыносіць і здаваць зброю можна і ў любы дзень у любым аддзеле ўнутраных спраў. Нагадваем, што пры добраахвотнай здачы незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, асоба вызваляецца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці. «Тэлефон даверу» УУС Брэсцкага аблвыканкама 8-(0162)-20-08-16.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть