Происшествия
У БАРАЦЬБЕ З ЗАБАРОНЕНЫМІ РАСЛІНАМІ
На Брэстчыне падвялі вынікі спецыяльнай праграмы “Мак”, якая праводзілася з 1 чэрвеня па 31 жніўня.
За гэты час супрацоўнікамі падраздзяленняў наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі ўстаноўлена 432 факты незаконнага пасеву маку і каноплі, складзена 248 адміністрацыйных пратаколаў. Знішчаны расліны на плошчы больш як 143000 квадратных метраў. У вагавым эквіваленце гэта – амаль 50 тон. Найбольш адміністрацыйных пратаколаў складзена супрацоўнікамі Пінскага ГАУС, Столінскага і Іванаў-скага РАУС. Што датычыць злачынстваў па лініі вырабу, захоўвання і збыту наркатычнай сыравіны, то лідарства належыць Маскоўскаму і Ленінскаму раёнам Брэста, а таксама гораду Пінску.
Асаблівая ўвага ў летнія месяцы надавалася і прафілактычнай рабоце з насельніцтвам. Праведзена больш як 700 выступленняў у працоўных калектывах і навучальных установах, у сродках масавай інфармацыі змешчана больш як 150 публікацый і паведамленняў.
Ірына БЛАХІНА, вядучы спецыяліст аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.