У Бастынскай школе эвакуіравалі вучняў
Происшествия

У Бастынскай школе эвакуіравалі вучняў

Інспектар РАНС Аляксандра Грыцкевіч сумесна з кіраўніцтвам установы адукацыі правялі практычную адпрацоўку плана эвакуацыі з будынка навучальнай установы.

Навучэнцы ў самыя кароткія тэрміны, арганізавана і без панікі пакінулі класы і пастроіліся ў фае на першым паверсе. Аляксандра Ігараўна адзначыла добры ўзровень падрыхтоўкі персаналу школы і вучняў.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”. Прысутным прадэманстравалі фільм «Дзеянні па сігнале», пасля прагляду якога, інспектар адказала на пытанні. Хлопчыкам і дзяўчынкам з 4-6-ых класаў нагадалі аб правілах паводзін на вадаёмах і ў марозныя дні, а для  замацавання атрыманых ведаў школьнікі паглядзелі мультсерыял «Чароўная кніга МНС».



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть