У “баявой” гатоўнасці
Происшествия

У “баявой” гатоўнасці

потопАбласное ўпраўленне ўнутраных спраў у цесным узаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады і падраздзяленнямі МНС прымаюць меры, накіраваныя на папярэджванне і ліквідацыю наступстваў веснавой паводкі.

– У аддзяленнях міліцыі, тэрыторыі размяшчэння якіх трапляюць у зону падтаплення, правераны стан індывідуальных сродкаў абароны асабовага саставу, ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі таварыства выратавання на водах удакладнены спісы грамадзян, якія маюць лодкі, каб пры неабходнасці задзейнічаць у выратавальных мерапрыемствах разам з супрацоўнікамі МНС, – паведаміў намеснік начальніка УАПП Брэсцкага аблвыканкама Валерый Пашвянчук. – Супрацоўнікамі ДАІ сумесна з іншымі зацікаўленымі службамі адпрацаваны маршруты руху і аб’язныя шляхі да месцаў узнікнення надзвычайных сітуацый у блакіраваных вадой населеных пунктах, у выпадку прарыву дамбы, затаплення і размыву дарог, вываду са строю мастоў. Cупрацоўнікі КУП “Брэстаблдарбуд” праводзяць работы па ўмацаванню слабых участкаў дарог, якія знаходзяцца паблізу рэк Прыпяць, Ясельда, Смердзь і Гарынь. На аб’язных маршрутах выстаўлены адпаведныя дарожныя знакі. Кантроль за станам аўтадарог ажыццяўляюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ва ўзаемадзеянні з дарожнымі службамі.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть