Происшествия

“У цэнтры ўвагі – дзеці”

Акцыя пад такой назвай, прымеркаваная да Дня ведаў, пройдзе ў раёне з 20 жніўня па 30 верасня. Яе мэта – папярэджанне пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей.
Хлопчыкаў і дзяўчынак трэба ратаваць і абараняць ад траўмаў у побыце, на дарогах і вуліцах, ад пажараў, крыміналу і наркотыкаў. Пералік наступстваў значна карацейшы, але вельмі сумны: гібель, інваліднасць і страта здароўя.
Як паказвае практыка, часцей за ўсё пажары ўзнікаюць па віне дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. І, як правіла, гэта адбываецца ў той момант, калі застаюцца без нагляду дарослых. Прадастаўленыя самі сабе, яны шукаюць гульні і забавы. Малышы разводзяць вог-нішчы на гарышчах, у хлявах, шафах, падпальваюць салому, паперу, кідаюць запалкі з балконаў.
Работнікі РАНС падчас акцыі выступяць перад дзецьмі ў дашкольных установах і школах і раскажуць, якую бяду можа прынесці агонь.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть