«У цэнтры ўвагі — дзеці»
Происшествия

«У цэнтры ўвагі — дзеці»

mchs

У рамках акцыі, якая працягнецца ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях да 23 верасня, інспектары групы прапаганды і агітацыі наведваюць навучальныя ўстановы раёна.

На мінулым тыдні Юлія Макоўская і Марына Качура наведалі першакласнікаў з яслі-сада №9, а Міхаіл Нікалаевіч (на здымку) – сярэднія школы: №1 – у Лунінцы і ў Вульцы 2. Дзеці з захапленнем сустрэлі гасцей у форме і з радасцю ўступілі ў дыялог з выратавальнікамі. Юлія Сяргееўна і Марына Вітальеўна расказалі пра тое, куды паведамляць, калі раптам здарыцца бяда, і як трэба паводзіць сябе падчас пажару. Хлопчыкі і дзяўчынкі ў адзін голас заявілі, што «пажарны нумар – 101» і сталі называць свае хатнія адрасы, з гонарам паказваючы, што яны ўжо ведаюць, як правільна размаўляць з дыспетчарам.

Сумесна з адміністрацыямі Міхаіл Фёдаравіч правёў практычныя адпрацоўкі плана эвакуацыі. Вучні і работнікі змаглі хутка пакінуць будынкі, тым самым дэманструючы, што падобныя мерапрыемствы праводзяць пастаянна. У канцы сустрэч інспектары раздалі прысутным тэматычныя памяткі на супрацьпажарную тэматыку і адказалі на хвалюючыя пытанні.

Теги



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть