Происшествия
У Лунінцы – новы пракурор
Ім стаў малодшы саветнік юстыцыі Аляксандр КАРЛЮК, які да гэтага працаваў пракурорам Пінскага раёна.
Прадстаўляючы кіраўніка, пракурор вобласці Іван Наскевіч падкрэсліў яго дзелавыя якасці і адказнасць. “Якраз гэта і патрэбна на такім складаным участку, як Лунінецкі раён”, – сказаў Іван Данілавіч.
Новага пракурора павіншаваў старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч. Васіль Міхайлавіч выказаў упэўненасць у тым, што з яго прыходам работа важнага праваахоўнага ведамства ўзнімецца на яшчэ больш высокую якасную прыступку.
“Спадзяюся, што Лунінец мяне прыме”, – паўжартоўна адказаў Аляксандр Паўлавіч.
А.П. Карлюк нарадзіўся ў 1981 годзе ў Пінску. Дзесяць год таму закончыў юрыдычны факультэт Бел- дзяржуніверсітэта. Жанаты. Мае сына.