Происшествия

У ПОЛІ ЗРОКУ – ПРЫДАРОЖНЫ СЕРВІС

Добра перакусіць, прыняць душ, камфортна адпачыць, не хвалюючыся за транспартны сродак і асабістую бяспеку, урэшце проста купіць якасныя прадукты і напіткі – усё гэта складаючыя добрага настрою чалавека, які аказаўся ў дарозе.

Калі гаварыць пра нашу вобласць, то яна гістарычна была і застаецца ажыўленым еўрапейскім перакрыжаваннем. Спецыялісты дзяржаўнага кантролю бачаць сваю задачу ў тым, каб садзейнічаць павышэнню якасці прыдарожнага сервіса, звяртаючы ўвагу ўласнікаў на недапушчальнасць упушчэнняў у рабоце.

На пачатак года на аўтадарогах вобласці налічвалася 179 такіх аб’ектаў. Вынікам ліпеньскіх праверак стала выяўленне шэрагу недахопаў. Незахаванне асартыментнага пераліку выяўлена ў трох гандлёвых кропках, наяўнасць тавараў з закончаным тэрмінам рэалізацыі – у чатырох. Таксама мела месца адсутнасць дакументаў, што пацвярджаюць набыццё, якасць і бяспеку харчовых прадуктаў. Пры аказанні паслуг па рамонце і абслугоўванню грузавых аўтамабіляў, прадастаўленні кругласутачнай ахоўваемай стаянкі, дапускаліся парушэнні прыёма грашовых сродкаў. Не садзейнічаюць прыцягненню кліентаў адсутнасць магчымасці разлічыцца банкаўскімі пластыкавымі карткамі, састарэлыя рэклама і архітэктурныя формы шэрагу аб’ектаў. Для прыняцця мер рэагавання адпаведная інфармацыя накіравана ў мясцовыя органы ўлады.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть