Происшествия

УЦЯКАЧ ЗАТРЫМАНЫ

Недалёка паспеў ад’ехаць вадзіцель «чорнага бумера”, які на дарозе Язвінкі-Лунінец учыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Нягледзячы на тое, што ў выніку яго цяжка пацярпела жанчына, вінаваты з месца аварыі ўцёк.
Вышэйпазначаны аўтамабіль, за рулём якога быў 29-гадовы жыхар Лунінца, у той жа дзень паблізу Іванава затрымалі супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы. Цяпер уцекачу па закону давядзецца адказваць не толькі за парушэнне правілаў дарожнага руху, учыненне ДТЗ, але і за пакіданне пацярпелага ў бядзе.
УСЁ, ШТО ДРЭННА ЛЯЖЫЦЬ…
Па-ранейшаму злодзеі квапяцца на лёгкую нажыву. У жыхаркі Мікашэвіч знаёмы ўкраў дарагі мабільны тэлефон, а ў Вульцы 2 – грошы. Нячыстыя на руку людзі не праходзяць міма пакінутых без нагляду залатых упрыгожанняў і іншых лёгкадаступных рэчаў. Нахабствам уражвае крадзеж у Дубаўцы. Тут злодзеі здолелі зняць некалькі пралётаў металічнай агароджы. 
На шчасце, у гэтых выпадках падазраваемыя ўстаноўлены. А вось крадзяжы з аўтамабіляў пакуль застаюцца «безадраснымі”.  Аўтамагнітолы зніклі з аўто, прыпаркаваных на неахоўваемых стаянках у дварах дамоў па вуліцах  Прыпяцкая, 1,  Гагарына, 20  і 18 у Лунінцы.
Не раскрыта пакуль і злачынства, учыненае ў адным з двароў па вулі-цы Набярэжная ў Кажан-Гарадку. Тут з трактара прыватніка невядомыя ўкралі акумулятар.
АПЛАТА НЕ ПА ФАКТУ
Вядзецца праверка фінансавых парушэнняў у адной з будаўнічых арганізацый Лунінца.
Тут выяўлены выпадак аплаты за нявыкананыя будаўнічыя работы.
ТРАЎМА НА ВЫТВОРЧАСЦІ
зарэгістравана ў СВК «Чучавіцкі”.
Адтуль у цэнтральную раённую бальніцу дастаўлены рабочы з пераломамі пазваночніка і нагі. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть