Украінскі працоўны рэсурс
Супрацоўнікі ўпраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС праверылі выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта № 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў частцы прыцягнення іншаземцаў для працы на аб’ектах АПК.
– Сёлета адзначаецца павелічэнне колькасці працоўных мігрантаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Брэсцкай вобласці для работы ў сельскагаспадарчых арганізацыях і на будаўнічых прад-прыемствах, – расказаў начальнік упраўлення па грамадзянству і міграцыі УУС палкоўнік міліцыі Аляксандр Томашаў. – Пераважна гэта грамадзяне з прыгранічных раёнаў Украіны.
У 2013-ым іншаземцам выдадзена 458 спецыяльных дазволаў на занятак працоўнай дзейнасцю ў вобласці, што на 148 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
– Улічваючы, што знешняя працоўная міграцыя – адзін з фактараў, які кампенсуе натуральнае змяншэнне насельніцтва і з’яўляецца крыніцай папаўнення працоўных рэсурсаў краіны, упраўленне па грамадзянству і міграцыі і яго структурныя падраздзяленні аказваюць першачарговую прававую дапамогу суб’ектам гаспадарання, якія прывабліваюць замежных работнікаў і спецыялістаў, у якіх мае патрэбу Рэспубліка Беларусь, асабліва на прадпрыемствы агра-прамысловага комплексу.
Так, за 2012 і прайшоўшы перыяд гэтага на падставе хадайнiцтваў адпаведных дзяржаўных органаў у Брэсцкім рэгіёне атрымалі дазвол на пастаяннае пражыванне 167 замежных грама-дзян. Яны ў асноўным за-дзейнічаны па спецыяльнасцях: аператар машыннага даення, электрагазазваршчык, жывёлавод, трактарыст-машыніст, ветурач, бухгалтар, зваршчык, інжынер-будаўнік, загадчык фермы і г.д.
Між тым, не ўсе сельгас-прадпрыемствы, прыцягваючы да выканання работ іншаземцаў, выконваюць патрабаванні заканадаўства. Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны прадугледжаны бязвізавыя паездкі, у рамках якіх грамадзяне суседняй краіны вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах па месцы іх знаходжання тэрмінам да 30 дзён з даты ўезду. Але маюць месца факты, калі ўкраінцы не проста ўязджаюць, але і працаўладкоўваюцца на гэты перыяд.
Сёлета да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку прыёму на работу замежных грамадзян і асоб без грамадзянства прыцягнута 29 службовых асоб у розных рэгіёнах вобласці.
– Зыходзячы з практыкі па кантролю за рэжымам знаходжання іншаземцаў у рэспубліцы, відавочна, што незаконнае знаходжанне замежных грамадзян і асоб без грамадзянства прыводзіць да ўчынення імі злачынстваў і правапарушэнняў ці супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да іх саміх, – пад-крэсліў Аляксандр Томашаў.
Варта адзначыць, што для працаўладкавання на тэрыторыі Беларусі замежнаму грамадзяніну спатрэбіцца нацыянальны пашпарт. Наймальнік, які бярэ на працу спецыяліста з-за мяжы, павінен атрымаць у падраздзяленнях па грамадзянству і міграцыі спецыяльны дазвол. Для гэтага неабходны заява, копія пашпарта кандыдата і пацвярджэнне аплаты пошліны ў памеры пяці базавых велічынь. Дазвол выдаецца на працягу пяці дзён. Тыя наймальнікі, якія плануюць прыцягваць больш як 10 замежных грамадзян, павінны звяртацца ў Дэпартамент па грамадзянству і міграцыі МУС РБ.
Ірына БЛАХІНА, вядучы спецыяліст аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама.