Умець працаваць разам
Происшествия

Умець працаваць разам

савичВіктара САВІЧА на Лунінеччыне ведаюць многія. Ён — наш зямляк, нарадзіўся і вырас у Багданаўцы. Доўгі час працаваў у пракуратуры раёна, на працягу 7-мі год узначальваў гэтае праваахоўнае ведамства. Сёння Віктар Васільевіч працуе намеснікам пракурора вобласці. I ўсё ж сувязі з малой радзімай не парывае.

— Для мяне Лунінеччына — школа жыцця, а пракуратура раёна — школа прафесійнага майстэрства. Менавіта там атрымаў і засвоіў урокі грунтоўнага падыходу да справы, якаснага, аб’ектыўнага, абавязкова падмацаванага законам вырашэння праблем і пытанняў, з якімі даводзілася сутыкацца ў ходзе работы.

На ўсё жыццё застануцца добрыя ўспаміны пра калектыў, у якім працаваў, пра работнікаў суда, міліцыі, кіраўнікоў выканаўчай улады, газету “Лунінецкія навіны”, разам з якой дабіваліся поспехаў у тым ліку і на рэспубліканскім узроўні.

Трэба сказаць, што Лунінецкая пракуратура заўсёды была на добрым рахунку, яе ставілі ў прыклад, на яе раўняліся калегі з іншых раёнаў. Так было ва ўсе часы. Прыйшоўшы сюды на працу, пастараўся захаваць гэтыя традыцыі і напрацоўкі. Вельмі спадзяюся, што так будзе і надалей.

Сёння сярод маіх лунінецкіх калег шмат моладзі, і я рады, што там не толькі зберагаюць, але і ўдасканальваюць інстытут настаўніцтва. Шэфства над новымі работнікамі дае свой плён: тамтэйшыя маладыя юрысты на добрым рахунку ў вобласці.

Насуперак вядомай народнай прымаўцы кажуць, што і адзін у полі воін. Але я з гэтым не згодны: у барацьбе са злачыннасцю ўсім праваахоўным службам трэба працаваць адзіным фронтам, разлічваючы на падтрымку і дапамогу грамадства і зацікаўленых ведамстваў. Толькі тады можна спадзявацца на поспех. У Лунінецкім раёне для гэтага ёсць усе магчымасці. А галоўнае — там неабыякавыя, спагадлівыя, высакародныя і працавітыя людзі. I наш святы абавязак — стаяць на варце іх законных правоў і інтарэсаў.

Напярэдадні прафесійнага свята дасылаю свае віншаванні ветэранам Лунінецкай пракуратуры, сённяшнім супрацоўнікам, іх сем’ям і зычу плёну. Няхай заўсёды ў справах ім спадарожнічае поспех.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть