Происшествия

Урон вылічваецца мільярдамі

пажарНа тэрыторыі нашага раёна летась зарэгістравана 76 пажараў, што на 5 больш, чым у 2012 годзе. Матэрыяльны ўрон склаў 2,1 мільёна рублёў.
Статыстыка чалавечых ахвяр жудасная – загінулі 11 чалавек, у тым ліку двое дзяцей у в. Вічын. Шэсць пажараў зарэгістравана на аб’ектах юрыдычных асоб з матэрыяльным уронам 522,7 мільёна рублёў – у СШ №4 г. Лунінца, ва ўрачэбнай амбулаторыі в. Лахва, на складах грубых кармоў СВК “Чучавічы” і “Новае Палессе”, у будынку для вартаўнікоў СВК “Гарадоцкі”, у кватэры жылога дома СВК “Хваецкае”.
Аналіз колькасці ўзгаранняў і гібелі людзей сведчыць, што асноўнымі прычынамі з’яўляюцца неасцярожнасць з агнём (25 пажараў); непаладкі з печамі і цеплагенерыруючымі ўстаноўкамі (12); няспраўнасць, канструкцыйныя недахопы, парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (13), а таксама газавых прыстасаванняў і агрэгатаў (2); дзіцячае свавольства з агнём (5), траплянне маланкі ў час навальніцы (5), іншыя (4).
Заклікаем землякоў быць асцярожнымі, берагчы сябе і сваіх блізкіх!
Генадзь КУЛЕШ, старшы інспектар РАНС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть