Происшествия

УЗРОВЕНЬ КРАДЗЯЖОЎ ЗАСТАЕЦЦА ВЫСОКІМ

Гэта, перш-наперш, датычыць тых, што ўчыняюцца шляхам пранікнення ў жылыя дамы і кватэры грамадзян.
Аператыўныя зводкі сведчаць, што аб’ектам пасягальніцтва з’яўляюцца як грошы, так і посуд, прадукты харчавання, адзенне, веласіпеды, мабільныя тэлефоны і г.д. Ніколі не адчыняйце дзверы ў кватэру, не ўпэўніўшыся, хто за імі знаходзіцца.
Калі пад’езд вашага дома абсталяваны дамафонам, то не трэба ўпускаць незнаёмцаў. Няхай набяруць патрэбную ім кватэру. Не запрашайце ў госці малазнаёмых асоб. Іншы раз пасля іх знаходжання і сумеснага распіцця спіртнога знікаюць грошы і каштоўныя рэчы гасцінных гаспадароў.
Калі вы здаяце кватэру, праверце дакументы кватарантаў і ўстанавіце месца іх рэгістрацыі.
Ваша бяспечнасць – у вашых руках.
Аляксандр ГАРАГЛЯД, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть