Происшествия

ВАЗЬМІ “АГЕНЬЧЫК”, ЕЗДАВЫ…

Кастрычнік гэтага года ў чарговы раз адзначаны дарожна-транспартным здарэннем з удзелам гужавой павозкі. ДТЗ адбылося непадалёк ад Мікашэвіч. 9 кастрычніка ў цёмны час сутак возчык выехаў на праезную частку перад рухаючымся ў спадарожным напрамку легкавым аўтамабілем «Рэно”. Аварыі пазбегнуць не ўдалося яшчэ і па той прычыне, што павозка не была абсталявана святлоадбіваючымі элементамі, і вадзіцель легкавушкі проста не мог заўважыць яе на дарозе. У выніку пакалечанні атрымаў наезнік гужавога транспарту.

У сувязі з гэтым у чарговы раз варта нагадаць пра абавязковасць абсталявання павозак знакамі і святлоадбіваючымі ліхтарыкамі. Атрымаць іх можна ў аддзяленні ДАІ. Ёсць яны і ў кожным аўтамабілі Дзяржаўтаінспекцыі. Калі вы ўбачылі такі аўтамабіль на вуліцы ці дарозе, падыдзіце і спытайце пра неабходныя для гужавой павозкі атрыбуты. Вам выдадуць іх без прамаруджвання і бясплатна.

Нагадаю сёння вадзіцелям пра яшчэ адну набалелую праблему. Сёння на штрафстаянцы РАУС знаходзіцца нямала аўтамабіляў, якія былі адбуксіраваны сюды ў выніку самых розных сур’ёзных парушэнняў. Колькі яны тут будуць знаходзіцца, сказаць цяжка. Справа ў тым, што аддаваць іх можна толькі ўладальнікам, устанавіць якіх не ўяўляецца магчымым па прычыне неаднаразовага продажу гэтых машын без належнага афармлення. Нядаўні пакупнік і сам, здараецца, не ведае, хто сапраўдны першапачатковы ўладальнік аўтамабіля і дзе транспартны сродак зарэгістраваны.

Ёсць яшчэ адзін аспект гэтай праблемы. Сёння на дарогах вобласці працуе відэафіксацыя. Паведамленні пра ўсе парушэнні паступаюць у Дзяржаўтаіснпекцыю. У гэтым выпадку таксама да адказнасці звычайна прыцягваецца ўладальнік аўтатранспарту, а не той, хто быў за рулём і насамрэч парушыў Правілы Дарожнага руху. Дзеля вяршэнства справядлівасці, навядзеня парадку і зразумелага імкнення пазбегнуць апісаных вышэй недарэчнасцей заклікаю патэнцыяльных прадаўцоў і пакупнікоў належным чынам афармляць куплю-продаж аўто.

Зараз на дарогах раёна праходзіць аперацыя «Пешаход”. Выклікана яна тым, што сітуацыя з бяспекай дарожнага руху як на Лунінеччыне, так і ў вобласці, застаецца складанай. Найбольш траўміруемай катэгорыяй удзельнікаў дарожнага руху застаюцца пешаходы. Зпачатку года на Брэстчыне зарэгістравана 189 ДТЗ, у выніку якіх 43 чалавекі загінулі, 154 – атрымалі пакалечанні рознай ступені цяжкасці. Большасць трагедый на дарогах адбываецца па віне саміх пешаходаў: 33 з іх на момант аварый знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Яны нярэдка пераходзяць вуліцы і дарогі ў недазволеных месцах, нечакана паяўляюцца на праезнай частцы, а ў цёмны чс сутак не клопоцяцца пра тое, каб абазначыць сябе флікерамі.

З пачатку года на Лунінеччыне зарэгістравана 9896 самых розных парушэнняў правілаў дарожнага руху, з іх з удзелам пешаходаў – 690 выпадкаў. Работа па захаванню бяспекі дарожнага руху, прафілактыцы ДТЗ, у тым ліку і з удзелам пешаходаў, будзе працягвацца. У ходзе названай аперацыі на гэта будзе звернута асаблівая ўвага, вынікі будуць падводзіцца штодзённа.

Аляксандр АНТАНОВІЧ,
начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть