Вечар. Вуліца. Падлетак…
Происшествия

Вечар. Вуліца. Падлетак…

кража

Нягледзячы на арганізацыйна-прафілактычныя меры, стан злачыннасці непаўналетніх на Лунінеччыне па-ранейшаму выклікае трывогу.
Так, з пачатку 2015 года на тэрыторыі раёна назіраецца рост правапарушэнняў, учыненых падлеткамі (з 18 да 22 выпадкаў). На слізкую дарожку крыміналу ступілі 16 асоб, не дасягнуўшых 18-ці год. Чатыры з іх вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, адзінаццаць – прафесійна-тэхнічных каледжах, адзін – не працуе і не вучыцца. На жаль, павялічылася і колькасць групавых злачынстваў (з 11 да 12), якія складаюць 60 працэнтаў ад усіх выяўленых. Прычым, у дзевяці з іх – крадзяжы маёмасці ў грамадзян – прымаў удзел адзін і той жа юнак! Не сакрэт, што падлеткам падабаецца тэхніка, асабліва матацыклы. Часта малалетнія злодзеі таксама квапяцца на гэты транспартны сродак і яго дэталі.
Практыка сведчыць, што адной з прычын іх учынення з’яўляецца неналежны кантроль з боку законных прадстаўнікоў (бацькоў ці асоб, якія іх замяняюць) за паводзінамі і правядзеннем часу нашчадкаў, асабліва ўвечары і ноччу. Гэта спрыяе фарміраванню ў юнакоў і дзяўчат меркавання ўседазволенасці, правакуе на супрацьпраўныя дзеянні. Прычым, часта злачынства ўчыняюць падлеткі, якія раней не стаялі на прафілактычных уліках, з добранадзейных сем’яў.
Таму яшчэ раз заклікаем усіх бацькоў пастаянна цікавіцца, дзе іх дзеці, чым займаюцца, з кім праводзяць вольны час. Рэкамендуем запісаць іх у разнастайныя секцыі, гурткі, аб’яднанні па інтарэсах. Агульнымі намагання-мі зможам прадухіліць бяду.
Марына ГРАБОВІЧ, памочнік пракурора.



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть