Происшествия

“Вучэбная трывога”

треврга

Супрацоўнікі УУС Брэсцкага аблвыканкама ўпершыню ў краіне правялі прафарыентацыйную квэст-гульню “Вучэбная трывога” для навучэнцаў прававых класаў.

Прыгодніцкая гульня, у якой трэба не толькі “ўключаць мазгі”, але і хутка перасоўвацца паміж “кропкамі”, раскіданымі па горадзе, прыйшлася па душы не толькі ўдзельнікам, але і самім арганізатарам. Задача – знайсці “зламысніка”. У аснове – твор Артура Конан Дойля “Блакітны карбункул” пра легендарнага Шэрлака Холмса. На жаль, нават нягледзячы на тое, што імёны герояў квэста былі падобныя з імёнамі герояў твора, хлопцы яго не адгадалі. А вось злачынцу юныя дэтэктывы ўсё ж устанавілі.

Удзельнікі гульні стартавалі ад упраўлення ўнутраных спраў. Толькі адна з пяці каманд дакладна вырашыла заблытаную задачу. Яна затрымала “зламысніка” і як след запоўніла выніковы пратакол.

– Мы вырашылі паказаць хлопцам “знутры” свае працоўныя будні, прапанавалі расследаваць умоўнае “злачынства”, а кожная каманда была свайго роду следча-аператыўнай групай, падобна той, якая кожны дзень дзяжурыць у райаддзеле, – адзначыў падчас цырымоніі ўзнагароджвання намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння УУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Дулевіч. – Супрацоўнікі УУС, ГА-РАУС пастаянна праводзяць заняткі ў класах прававой накіраванасці. А такая форма апрабавана ўпершыню. На мой погляд, – паспяхова.

Высока ацанілі квэст і яго ўдзельнікі. Юнакі і дзяўчаты стаміліся, ганяючыся за “злачынцам”, але да фінішу прыбеглі з радаснымі тварамі і ззяючымі вачамі.

У мінулым навучальным годзе ў 17 установах адукацыі Брэстчыны працавалі 39 класаў і 2 факультатывы прававой накіраванасці, у якіх займаліся 952 вучні. Па выніках уступнай кампаніі 48 выпускнікоў сталі курсантамі Акадэміі МУС і 13 – Магілёўскага інстытута МУС.

Ірына БЛАХІНА.

 

 

ВЫНІКОВАЯ РАБОТА

На тэрыторыі, абслугоўваемай Лунінецкім АУС на транспарце, праведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў.

За 10 дзён супрацоўнікі транспартнай міліцыі суправадзілі 52 цягнікі, адпрацавалі 32 аб’екты чыгуначнага транспарту, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці 56 парушальнікаў.

Калі ў адносінах да вас учынена злачынства, або вы сталі сведкам супрацьпраўных дзеянняў ці знайшлі падазроныя прадметы, паведаміце пра гэта ў транспартную міліцыю па тэл. 3-42-04 або 102.

Віталь РЫЛАЧ, намеснік начальніка АУС на транспарце.

 

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть