Происшествия

Вясна. Цягне дымком…

1334745935_ogon2-440x244Цяпло сёлета прыйшло рана. Сухое надвор’е дало пачатак навядзенню парадку на падворках. Аднак спальваюць смецце не толькі ўладальнікі сядзіб і дачнікі. Нярэдка пажар успыхвае і на прыдарожных тэрыторыях.

Наўмыснае выпальванне З вялікай цяжкасцю удасухой расліннасці — прыкмета паводзін многіх людзей. Такая экалагічная неадукаванасць, грэбаванне правіламі пажарнай бяспекі і прыродаахоўнага заканадаўства нясе прамую пагрозу здароўю людзей, прыродзе і ўсяму жывому.

І хоць у нашай краіне выпальванне сухой расліннасці забаронена законам (за гэта прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь), жаданне пры дапамозе запалак пазбавіцца ад смецця ў грамадзян не прападае. Між тым, ліквідацыя такіх узгаранняў патрабуе немалых сродкаў. Больш таго, практычна штогод пры выпальванні травы гінуць людзі. Сёлета на Брэстчыне зарэгістравана тры такія трагедыі.

З вялікай цяжкасцю удаецца прадухіліць падобныя няшчасці ў нашым раёне. 25 сакавіка работнікамі РАНС на землях СВК “Новае Палессе” праводзіўся рэйд па папярэджванню палаў на сельгасугоддзях. Нечакана быў выяўлены ачаг узгарання непадалёк ад лесапасадкі і малочнатаварнай фермы. Узнікла пагроза насаджэнням, пабудовам і жывёле. І толькі дзякуючы зладжаным дзеянням выратавальнікаў пажар лакаліза-валі, а потым і ліквідавалі.

Па гарачых слядах удалося ўстанавіць вінаватых. Імі аказаліся два жыхары в. Барсукова. Адзін з іх — работнік ПМС, другі — фермерскай гаспадаркі “Юліян”. Кожны аштрафаваны на 1 мільён 800 тысяч рублёў.

 



Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть